Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro con spirito
Расклад Падкасты
Папа моліцца перад Музеям акупацыі і барацьбы за свабоду Папа моліцца перад Музеям акупацыі і барацьбы за свабоду 

Святы Айцец: Няхай Літва служыць маяком надзеі

Увечары 23 верасня 2018 г. папа Францішак вярнуўся з Каўнаса ў Вільнюс, дзе наведаў Музей акупацыі і барацьбы за свабоду і здзейсніў там кароткую малітву за ўсіх ахвяраў вайны.

“Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?” (Мц 27,46) – гэты крык нашага Пана не перастае гучаць сярод гэтых муроў, адзначыў Папа. “Гэта Вялікая Пятніца болю і горычы, роспачы і бяссілля, жорсткасці і бессэнсоўнасці, якую перажыў літоўскі народ”, - сказаў Францішак.

У сваёй малітве Пантыфік прасіў, каб гэты крык не дазволіў нам, сучаснікам, забыць урокі мінулага і ахвяру нашых папярэднікаў, каб даваў мужнасць рашуча будаваць мірныя сёння і заўтра, каб быў для нас стымулам “не дастасоўвацца да часовай моды, спрошчаных слоганаў і любой спробы зменшыць ці пазбавіць чалавека годнасці”, якою Бог яго надзяліў.

“Пане, няхай Літва будзе маяком надзеі, зямлёй дзейснай памяці, якая абнаўляе намаганні супраць любой несправядлівасці, спрыяе творчым высілкам у абароне правоў усіх людзей, асабліва найбольш безабаронных і ўразлівых. Няхай будзе настаўніцай у прымірэнні і гарманізацыі разнастайнасці”, - завяршыў малітву Францішак.

Наведваннем вільнюскага Музея акупацыі і барацьбы за свабоду завяршылася афіцыйная праграма літоўскага этапу падарожжа Святога Айца ў краіны Балтыі. Раніцай 24 верасня 2018 г. Францішак накіруецца ў Латвію.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 верасня 2018, 17:10
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930