Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo (Allegro gioccoso)
Расклад Падкасты
Папа падчас сустрэчы ў латвійскімі ўладамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса Папа падчас сустрэчы ў латвійскімі ўладамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса 

Пантыфік звярнуўся да латвійскіх палітыкаў

Аб значэнні Латвіі, як месца дыялога, сустрэчы і мірнага суіснавання, казаў Пантыфік латвійскім уладам, прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.

Сустрэча Папы з істэблішментам Латвіі адбылася 24 верасня 2018 г. у Прэзідэнцкім палацы ў Рызе. У прамове Францішак заўважыў, што гэта краіна прайшла праз цяжкія выпрабаванні, але сёння з’яўляецца адным з галоўных культурных, палітычных і партовых цэнтраў рэгіёну.

“Вашы прадстаўнікі ў сферы культуры і мастацтва, асабліва ў свеце музыкі, добра вядомыя за мяжой. Сёння я таксама меў магчымасць ацаніць гэта ў аэрапорце. Таму я думаю, што ў вашых адносінах можна ўжыць словы псальміста: “Ты нараканне маё замяніў на танец” (Пс 30,12)”, - сказаў Папа.

“[Латвія, зямля “дайнаў”, здолела замяніць свой плач і боль у спеў і танец, і пастаралася ператварыцца ў месца дыялогу і сустрэчы, мірнага суіснавання, здольнага глядзець у будучыню]”

- дадаў ён.

Францішак заўважыў, што сёлета Латвія адзначае 100-годдзе незалежнасці, здабыццё якой далося вялікім коштам і стала магчымым дзякуючы караням народа, да якіх належыць таксама хрысціянства, з вялікі багаццем экуменічнага супрацоўніцтва.

Святы Айцец падкрэсліў, што праца на карысць свабоды азначае клопат пра цэласнае развіццё, а таксама інтэграцыю людзей і супольнасцей. Спасылаючыся на дэвіз сваёй пілігрымкі – “Пакажы нам сваю Маці” – Папа заўважыў, што “мацярынства” Латвіі “адлюстроўвацца ў здольнасці прасоўваць стратэгіі, якія могуць быць па-сапраўднаму эфектыўнымі і арыентаванымі на канкрэтныя абліччы сем’яў, пажылых людзей, дзяцей і моладзі, больш чым на прымат эканомікі над жыццём”.

“[Мацярынства” Латвіі праяўляецца таксама ў здольнасці ствараць працоўныя месцы, каб ніхто не быў вымушаны “выкараняцца” дзеля падубовы сваёй будучыню]”

- сцвердзіў Францішак.

Святы Айцец зазначыў, што развіццё грамадства вымяраецца не колькасцю яго матэрыяльных багаццяў, але прагненнем даваць жыццё і ствараць будучыню. Гэта магчыма ў той меры, у якой існуе ўкаранёнасць у мінулым, крэатыўнасць у сучаснасці, а таксама давер і надзея на будучыню, дадаў ён.

На заканчэнне прамовы Папа запэўніў прадстаўнікоў латвійскіх уладаў у сваёй малітве да Бога, “каб працягваў суправаджаць, благаслаўляць і рабіць працу” іх рук для дабра народа.

Рэпартаж аб сустрэчы Папы з латвійскім істэблішментам
Навіна ў фармаце аўдыё
24 верасня 2018, 08:44
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031