Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Францішак узначаліў Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах Францішак узначаліў Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах 

Папа ўзначаліў кансісторый: сем новых святых

19 ліпеня 2018 г. Францішак узначаліў Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Ён пачаўся цэлебрацыяй Літургіі гадзін.

Было абвешчана, што кананізацыя сямі благаслаўлёных пройдзе ў Ватыкане 14 кастрычніка 2018 г.

Святымі будуць абвешчаны: 19-гадовы італьянец Нунцыа Сульпіцыа; папа Павел VI; арцыбіскуп Сан-Сальвадора Оскар Арнульфа Рамэра, які прыняў мучаніцкую смерць ад рук баевікоў з нянавісці да веры ў 1980 г.; кс. Франчэска Спінэлі, дыяцэзіяльны святар, заснавальнік Інстытута Сясцёр Адаратарак Найсвяцейшага Сакрамэнту; дыяцэзіяльны святар, кс. Вінчэнца Рамана; Марыя Катарына Каспер, заснавальніца манаскага Інстытута Бедных Служак Езуса Хрыста; Назарыя Ігнасія ад святой Тэрэзы ад Езуса, заснавальніца Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак “Cruzadas de la Iglesia”.

Раней Папа даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі публікацыю дэкрэтаў аб мучаніцтве або сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва гэтых благаслаўлёных.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 ліпеня 2018, 14:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930