Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
71-я Генеральная асамблея Канферэнцыі Біскупаў Італіі 71-я Генеральная асамблея Канферэнцыі Біскупаў Італіі 

Пантыфік пра галоўныя праблемы Касцёла ў Італіі

Пантыфік 21 мая 2018 г. сустрэўся з Канферэнцыяй Біскупаў Італіі, каб падзяліцца сваімі ўражаннямі адносна актуальнай касцёльнай і грамадскай сітуацыяй.

На думку папы Францішка, крызіс пакліканняў у Італіі з’яўляецца атручаным плодам культуры часовасці, дыктатуры рэлятывізму і грошай. Таксама прычынамі такога становішча спраў ён назваў: трагічны спад нараджальнасці, які акрэсліў тэрмінам “дэмаграфічная зіма”, скандалы ў касцёльным асяроддзі і слабае сведчанне.

Ён прапанаваў італьянскім іерархам, каб дыяцэзіі, дзе колькасць святароў вышэйшая, падтрымалі тыя, дзе іх не хапае. Гэта можа стаць першай і канкрэтнай спробай пераадолення крызісу.

“[Колькі семінарый, касцёлаў, кляштараў і абацтваў будуць зачынены ў бліжэйшыя гады па прычыне адсутнасці пакліканняў? Бог ведае. Як вельмі засмучае позірк на гэтую зямлю, якая на працягу стагоддзяў была настолькі ўрадлівай і шчодрай у прапанаванні місіянераў, манахінь, святароў, поўных апостальскага энтузіязму, якая разам з усім Старым Кантынентам уваходзіць у бясплоддзе пакліканняў, без эфектыўных рашэнняў. Спадзяюся, што іх шукае, але не можа знайсці]”

- сказаў Папа.

Гаворачы аб беднасці, Францішак спаслаўся на св. Ігнацыя Лоёлу, які назваў яе маці і сцяной апостальскага жыцця. Маці, паколькі вядзе да карысці, а сцяной, таму што абараняе ад зла. Без беднасці, адзначыў Папа, няма ніякага апостальскага энтузіязму і жыцця ў служэнні іншым.

“[Той, хто верыць, не можа гаварыць пра беднасць і адначасова жыць, як фараон. Часам можна ўбачыць такое. Гэта антысведчанне, калі гаворыцца пра беднасць і пры гэтым вядзецца раскошнае жыццё. Гэта скандал, калі грошы трацяцца без празрыстасці або калі касцёльныя даброты выкарыстоўваюцца, як асабістыя]”

- сказаў Пантыфік і дадаў: "Мы абавязаны карыстацца імі ўзорным чынам, на аснове дакладных і адзіных правілаў, таму што некалі мы зробім справаздачу за гэта перад гаспадаром вінаградніку”.

Францішак таксама закрануў тэму колькасці дыяцэзій у Італіі, якіх больш за 250. Ён выказаў меркаванне, што гэта занадта шмат, і трэба распачаць працэс іх аб’яднання. Святы Айцец дадаў, што гэтая праблема не новая, яна закраналася яшчэ Паўлам VI і цягнецца занадта доўга. “Я думаю, - сказаў ён, - што настаў час, каб закрыць як мага хутчэй гэтую тэму”.

Канферэнцыя Біскупаў Італіі сабралася 21 мая 2018 г. у Рыме на сваё чатырохдзённае пленарнае пасяджэнне.

Папа наведаў пасяджэнне італьянскага епіскапату
Навіна ў фармаце аўдыё
22 мая 2018, 14:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930