Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem aeternam (Andante molto tranquillo)
Расклад Падкасты
Францішак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігій дхармы Францішак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігій дхармы 

Францішак сустрэўся з паслядоўнікамі дхармічных рэлігій

На важнасць дыялогу і супрацоўніцтва ў сучасным свеце паміж католікамі і паслядоўнікамі рэлігій дхармы звярнуў увагу Францішак.

Папа прыняў  16 мая 2018 г. у Ватыкане ўдзельнікаў канферэнцыі “Дхарма і Логас – дыялог і супрацоўніцтва ў складаную эпоху”. Ён выказаў падзяку за намаганні па развіцці дыялогу і супрацоўніцтва паміж хрысціянамі, індуістамі, будыстамі, сікхамі і джайністамі.

“[Дыялог і супрацоўніцтва з’яўляюцца ключавымі словамі ў такі час, як наш, калі беспрэцэдэнтныя і складаныя фактары прывялі да росту напружанасці і канфліктаў, у спалучэнні з шырока распаўсюджаным насіллем, як у малых, так і ў вялікіх маштабах]”

- сказаў Святы Айцец.

Ён падкрэсліў, што "трэба дзякаваць Богу за тое, што рэлігійныя лідэры актыўна падтрымліваюць культуру сустрэчы, даючы ўзор дыялогу і эфектыўнага супрацоўніцтва ў служэнні жыцця, чалавечай годнасці і клопату пра стварэнне”. Францішак падзякаваў сваім гасцям за іх прыхільнасць працы на карысць сучаснага свету.

Папа сустрэўся з прадстаўнікамі дхармічных рэлігій і будыстамі Тайланда

Удзельнікі ватыканскай канферэнцыі падпісалі сумесны мемарандум, у якім прызналі, што імкненне да міру на планеце з’яўляецца агульным для рэлігій, і што перад светам стаяць сёння вельмі сур’ёзныя праблемы, а духоўныя скарбы рэлігійных традыцый і агульная чалавечая салідарнасць павінны дапамагчы ў іх пераадоленні. У дакуменце падкрэсліваецца таксама важнасць і неабходнасць дыялогу і ўзаемнага супрацоўніцтва, у духу і праўдзе, для эфектыўнага вырашэння праблем нашага часу. У ім гучыць заклік да рэлігійных лідэраў, навукоўцаў і паслядоўнікаў рэлігій будаваць масты і аб’ядноўвацца з людзьмі добрай волі для пабудовы міру ва ўсім свеце.

Да дхармічных рэлігій адносяцца індуізм, будызм, джайнізм і сікхізм. Усе яны выводзяцца з брахманізму і маюць свае карані на індыйскім субкантыненце. Агульнай для іх з’яўляецца, напрыклад, вера ў рэінкарнацыю і карму.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 мая 2018, 12:14
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930