Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Final (Tema Russo) - Andante - Allegro con spirito
Расклад Падкасты
Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Францішак: дзе ёсць Святы Дух, там – свабода

Дух евангельскай свабоды вядзе да радасці, бо менавіта яе Езус прынёс сваім уваскрасеннем, - падкрэсліў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 15 мая 2020 г. цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты.

У гаміліі Пантыфік пракаментаваў літургічнае чытанне з кнігі Дзеяў Апосталаў (15,22-31), у якім распавядаецца як Павел і Барнаба вызвалілі хрысціян язычніцкага паходжання ад абрадавых прадпісанняў, прадугледжаных Законам Майсея.

Святы Айцец заўважыў, што хрысціяне з язычнікаў былі ўсхваляваны, бо некаторыя паплечнікі апосталаў, патрабавалі ад іх спачатку стаць добрымі юдэямі, а толькі потым – хрысціянамі. Яны не разумелі гэтага і не хацелі быць “хрысціянамі другой катэгорыі”.

Былыя юдэі, у сваю чаргу, падмацоўвалі свае пазіцыі “душпастырскімі, тэалагічнымі і нават некаторымі маральным аргументамі”, што ставіла пад пытанне свабоду Святога Духа, бескарыслівасць Уваскрасення Хрыста і Божай ласкі.

Паводле Папы, гэтыя нашчадкі фарысеяў былі суровымі, ідэалагізаванымі, звялі догматы да ўзроўню ідэалогіі, а рэлігію – да прадпісанняў: не пазнаўшы свабоды і радасці Евангелля, адбіралі іх у іншых. Для гэтых людзей дасканаласцю на шляху наследавання Езуса была суровасць, - дадаў ён.

“Дзе ёсць суровасць – там няма Святога Духа, бо Святы Дух – гэта свабода. Гэтыя людзі пазбаўлялі свабоды Святога Духа і бескарыслівасці Адкупленне, якое з’яўляецца дарам”

, - сказаў Францішак.

Папа зазначыў, што хрысціяне з язычнікаў ўзрадаваліся рашэнню апосталаў не накладаць на іх дадатковых цяжараў. Ён патлумачыў, што дух суровасці заўсёды вядзе да хвалявання, а “дух евангельскай свабоды вядзе да радасці, бо менавіта яе Езус прынёс сваім уваскрасеннем”.

“Папросім Пана, каб дапамог нам адрозніваць плёны евангельскай бескарыслівасці ад плёнаў неевангельскай суровасці, каб выбавіў нас ад хваляванняў, уласцівых тым, хто падпарадкоўвае жыццё верай, бессэнсоўным казуістычным прадпісанням. Я маю на ўвазе тыя прадпісанні, што не маюць сэнсу, а не запаведзі. Няхай вызваліць нас ад духу суровасці, што пазбаўляе свабоды”, - закончыў гамілію Святы Айцец.
 

15 мая 2020, 10:58
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930