Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты Францішак падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты 

Францішак: спакой, які дае свет, абыходзіцца чалавеку дорага

Папа звярнуў увагу на розніцу паміж спакоем, які дае свет, і спакоем, які мы атрымліваем ад Езуса. Эўхарыстыю 12 мая 2020 г. з капліцы Дома св. Марты трансліравалі ватыканскія СМІ.

У гаміліі Святы Айцец спаслаўся на словы Езуса да вучняў з фрагмента Евангелля св. Яна (14, 27-31): “Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю”.

“Свет дае табе ўнутраны спакой, спакой жыцця, жыццё са спакойным сэрцам, як тваю ўласнасць, што ізалюе цябе ад іншых, што было набыта табой: “У мяне ёсць спакой”. І сам таго не ўсведамляючы, ты зачыняешся ў гэтым спакоі... які цябе ўсыпляе, абязбольвае і прымушае быць аднаму: ён эгаістычны. Свет дае спакой такім чынам. І ён дарагі, паколькі пастаянна трэба мяняць яго інструменты: калі ты ад нечага ў захапленні, нешта дае табе спакой, але заканчваецца, ты павінен знайсці іншае... Такі спакой дарагі, паколькі часовы і бясплодны”, - лічыць Папа.

“Гэта спакой, які прыводзіць цябе ў рух, не ізалюе, прымушае ісці да іншых, стварае супольнасць і зносіны. Мірскі спакой дарагі, спакой Езуса бязвыплатны, гэта дар ад Пана”

, - падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік нагадаў евангельскую прыпавесць пра багатага чалавека, у якога добра ўрадзіла поле. І тады ён сказаў сабе: “Вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і збяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё. І скажу душы маёй: Душа, шмат дабра ў цябе ляжыць на многія гады. Адпачывай, еш, пі і весяліся” (Лк 12, 18-19). Але Бог адказаў яму: “Неразумны! Гэтай жа ноччу забяруць душу тваю ў цябе. Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхтаваў?” (Лк 12, 20).

Спакой Хрыста мае зусім іншыя рысы.

“Гэта зямны спакой, які не адчыняе брамы для будучага жыцця. Божы спакой адкрыты да Неба. Гэта спакой плённы, які адкрываецца да іншых і вядзе іх да Неба”

, - адзначыў Францішак.

Папа запрасіў вернікаў, якія ўдзельнічалі ў прамой трансляцыі, задаць сабе пытанне пра паходжанне іх спакою.

“Ці плачу за спакой, ці маю яго дарма ад Пана? Ці злуюся, калі чагосьці не хапае? Тады гэта не Божы спакой. Гэта адна з спроб. Магчыма, мой спакой усыпляе мяне? Гэта не ад Пана. Я жыву ва ўнутраным спакоі і хацеў бы перадаць яго іншым і рухацца далей? Гэта спакой Пана. Ці застаецца ў мяне спакой таксама ў дрэнныя і цяжкія моманты? Гэта спакой Пана. Божы спакой плённы, бо ён поўны надзеі, скіраваны ў Неба”, - звярнуў увагу Святы Айцец.

“Няхай Пан дасць нам гэты спакой, напоўнены надзеяй, які робіць нас пладавітымі, прымушае мець зносіны з іншымі, стварае супольнасць, заўсёды ўглядаецца ў канчатковы спакой раю”, - сказаў Францішак, падсумоўваючы гамілію.

Папа завяршыў літургію адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстычным благаслаўленнем. Ён заклікаў вернікаў, якія ўдзельнічалі ў трансляцыі, прыняць св. Камунію духоўным чынам.

Запіс трансляцыі ранішняй св. Імшы (12.05.2020)
12 мая 2020, 11:43
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930