Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Джота дзі Бандонэ "Пацалунак Юды". Ілюстрацыйнае фота Джота дзі Бандонэ "Пацалунак Юды". Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: кожны з нас носіць у сабе малога Юду

Папа пракаментаваў фрагмент Евангелля Вялікай серады (Мц 26, 14-25), якое апавядае пра здраду Юды, што прадаў свайго Настаўніка. Служыць адначасова Богу і грашам – немагчыма, - падкрэсліў ён.

Францішак нагадаў пра існаванне гандлю людзьмі ў наш час. “Ёсць Юды, якія прадаюць сваіх братоў і сясцёр, эксплуатуюць іх на працы, не плацяць сумленную зарплату, не прызнаючы сваіх абавязкаў... Больш за тое, яны часта прадаюць самае дарагое. Я думаю пра сітуацыі, калі чалавек, дзеля сваёй зручнасці, можа прыбраць бацькоў, аддаць іх у дом састарэлых і потым не наведваць іх. Існуе вядомая прымаўка, якая кажа пра такіх людзей: “Ён мог бы прадаць уласную маці”, - нагадаў Святы Айцец.

Папа працытаваў вядомыя словы Езуса: “Не можаце служыць Богу і мамоне” (Лк 16, 13), і адзначыў, што служэнне Богу дае вольнасць, а грашам – рабства.

“Многія хочуць служыць і Богу, і грашам. Аднак гэтага зрабіць немагчыма. У рэшце рэшт такія людзі робяць выгляд, што служаць Богу, каб служыць грашам. Гэта схаваныя эксплуататары: сацыяльна бездакорныя, яны гандлююць пад сталом, нават людзьмі: ім усё роўна”

, - падкрэсліў Францішак.

Затым Святы Айцец задумаўся пра прычыну здрады Юды, падкрэсліўшы яго сквапнасць і слабасць характару. Езус паклікаў Іскарыёта ў групу апосталаў, але ён быў прывязаны да грошай: той, хто любіць грошы, занадта шмат падманвае.

“Давайце падумаем пра шматлікіх інстытуцыяналізаваных Юдаў у гэтым свеце, якія эксплуатуюць людзей. Давайце таксама падумаем пра маленькага Юду, якога кожны з нас носіць у сабе ў час выбару: паміж вернасцю і здзелкай. Кожны з нас здольны на здраду, продаж і рашэнне на ўласную карысць. Кожнага з нас можа захапіць любоў да грошай, рэчаў і будучага дабрабыту. Я задаю кожнаму з нас пытанне: “Ты, Юда, малы Юда ўва мне: дзе ты?”, - завяршыў гамілію Папа.

Запіс трансляцыі ранішняй св. Імшы (08.04.2020)
08 красавіка 2020, 12:10
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930