Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - Requiem, grande Messe des Morts, Op. 5 per tenore, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Францішак падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты Францішак падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты  (ANSA)

Пантыфік: прысвойванне Божага дару – вялікі грэх

Стаўленне да Божага дару як да ўласнасці вядзе да яго маралізатарскай ідэалагізацыі, “поўнай прадпісанняў” і схільнай да “казуістыкі”, - перасцярог Папа 13 сакавіка 2020 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі.

Св. Імшу ў прамым эфіры трансліравалі ватыканскія СМІ. На пачатку літургіі Францішак выказаў салідарнасць з усімі, хто пакутуе па прычыне пандэміі каронавіруса, і заахвоціў вернікаў маліцца за душпастыраў, каб у гэты крытычны момант Дух Святы адарыў іх умеласцю і разважлівасцю “для прыняцця мер, якія б не пакінулі ў адзіноце святы і верны народ Божы. Каб народ Божы адчуваў душпастырскае суправаджэнне і суцяшэнне Божым Словам, сакрамэнтамі і малітвай”.

Каментуючы ў гаміліі прыпавесць пра ліхіх вінаградараў (Мц 21, 33-43. 45-46), Папа заўважыў, што яна сімвалічна апавядае пра забойства Божага Сына ад рук выбранага народа і адначасова пра нявернасць запавету з боку тых, хто завалодвае Божым дарам, які ёсць багаццем, адкрытасцю і благаслаўленнем, і занявольвае яго ў дактрыне.

“Народ павінен заўсёды захоўваць у памяці абранне, тое, што ён – выбраны народ, а таксама абяцанне, каб глядзець наперад з надзеяй, і саюз, каб штодня жыць у вернасці. А ў прыпавесці, калі настаў час для збору ўраджаю, народ забыўся, што не з’яўляецца гаспадаром”

, - падкрэсліў Пантыфік.

На яго думку, стаўленне да Божага дару як да ўласнасці вядзе да яго маралізатарскай ідэалагізацыі, поўнай прадпісанняў, калі ў любой справе апускаюцца да казуістыкі.

Прысвойванне Божага дару – гэта, падкрэсліў Папа, “вялікі грэх”. Тут бачыцца пачатак скажэння клерыкалізмам, “які заўсёды адмаўляе дармовае абранне Богам, дармовы саюз Бога, дармовае абяцанне Бога”. Прапаведнікі клерыкалізму “забываюцца пра дармовасць аб’яўлення, што Бог аб’явіўся як дар, стаўся дарам, і мы павінны даваць Яго, паказваць Яго іншым як дар, а не як сваю ўласнасць”.

Францішак заклікаў прасіць Пана, каб адарыў ласкай “прымаць дар як дар і перадаваць дар як дар, а не як уласнасць, не ў духу сектанцтва, не закасцянела, не ў духу клерыкалізму”.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 сакавіка 2020, 12:56
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930