Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Lento - Molto rapido - Molto più lento, ma scorrevole, Molto adagio - Schwungvoll (Pieno di slancio)
Расклад Падкасты
Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (ANSA)

Францішак: не ставіць Божыя дары на службу ідалам

Маліцца аб перамозе над страхам і распазнаваць ідалаў, якіх хаваем у душы, - заклікаў Францішак, каментуючы гісторыю пра залатое цяля з Кнігі Зыходу (32,7-14).

Калі Майсей адправіўся размаўляць з Панам, юдэі здзейснілі вераадступніцтва, перайшлі ад ушанавання сапраўднага Бога да пакланення ідалу, нагадаў Папа. “Яны былі нецярплівымі, не маглі дачакацца вяртання Майсея: хацелі нечага новага, нейкага літургічнага шоў...”, - заўважыў Святы Айцец падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 26 сакавіка 2020 г. цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты.

Паводле Францішка, у выбранага народа праявілася “ідалапаклонніцкая настальгія”, якая дзейнічае выбарачна: юдэям яна нагадвала пра смачныя стравы, якія спажывалі ў Егіпце, але прымусіла забыць, што там яны былі ў няволі. “Такая настальгія з’яўляецца хваробай, таксама і нашай”, - папярэдзіў ён.

Францішак зазначыў, што ідалапаклонства вядзе да страты ўсяго. Ён нагадаў, што для стварэння цяля юдэі выкарысталі ўсё золата і срэбра, якое атрымалі ў дар ад Бога. Таксама бывае і ў жыцці сучасных хрысціян, якія аддаляюцца ад Пана і ставяць Яго дары – розум, волю, любоў, сэрца, – на службу ідалам.

Святы Айцец заўважыў, што ідалы звычайна хаваюцца ў душы чалавека, а часам яны прымаюць добрапрыстойную форму, бо і юдэі зрабілі цяля не для забавы, а для малітвы і ўшанавання.

“Ідалапаклонства вядзе да памылковай рэлігійнасці, больш за тое, славалюбства, якое з’яўляецца формай ідалапаклонства, можа ператварыць у свецкае свята нават цэлебрацыю сакрамэнту”, - папярэдзіў Папа. У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю, калі людзі робяць з касцёльнага шлюбу “модны паказ”.

Францішак заклікаў вернікаў маліцца аб распазнанні сваіх ідалаў, выганяць іх прэч, або прынамсі трымаць здалёк ад сябе.

Пасля св. Імшы, пасля некалькіх хвілін адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, Папа ўдзяліў Эўхарыстычнае благаслаўленне і заклікаў вернікаў, якія ўдзельнічалі ў літургіі праз сродкі масавай інфармацыі, да прыняцця духоўнай св. Камуніі.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 сакавіка 2020, 13:29
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930