Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondò: Andante grazioso: Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Папа Францішак падчас св. Імшы. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак падчас св. Імшы. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак: Езус плача над намі, бо не дазваляем Яму любіць нас

Плач Давіда над жорсткай смерцю сына, які звярнуўся супраць яго, – гэта прароцтва любові Бога Айца да нас, любові, якая выявілася ў смерці Езуса на крыжы”, - сказаў Святы Айцец падчас ранішняй Эўхарыстыі.

4 лютага 2020 г. у гаміліі Францішак звярнуўся да першага літургічнага чытання з Другой кнігі Самуэля (2 Сам 18.9-10.14b.24-25a.31-19.3) і падкрэсліў, што Бог застаецца Айцом і ніколі не адмовіцца ад свайго айцоўства.

Францішак нагадаў, што Абсалом паўстаў супраць бацькі, жадаючы заняць трон. Давід не хацеў гэтай вайны і нават пакінуў Ерузалем пад абразлівыя крыкі сваіх ворагаў. І калі Абсалом загінуў у баі, замест таго, каб радавацца перамозе, Давід плакаў: “Сыне мой, Абсалом, сыне мой, Абсалом, сыне мой. Няхай бы я памёр замест цябе. Сыне мой, Абсалом, сыне мой”.

“[Крык Давіда – гэта гістарычны факт, але таксама прароцтва. Ён дэманструе нам Божае сэрца і тое, што робіць Пан з намі, калі мы аддаляемся ад Яго, што робіць Пан, калі мы губляем сябе ў граху, як страчаныя няўдачнікі. Бог – гэта Айцец, і Ён ніколі не выракаецца свайго айцоўства]”

, - сказаў Папа.

Францішак адзначыў, што мы сустракаемся з гэтым Божым крыкам, калі ідзём вызнаваць свае грахі, таму што гэта не так, як “схадзіць у пральню” для выдалення плямы – “мы ідзём да Айца, Які плача па маёй прычыне, таму што ён Айцец”.

Пантыфік падкрэсліў, што выраз: “Няхай бы я памёр замест цябе”, у Бога становіцца прарочым, становіцца рэчаіснасцю.

“Божая любоў да нас настолькі вялікая, што Ён памёр за нас. Ён стаў чалавекам і памёр за нас. Калі мы глядзім на крыж, варта задумацца: “Няхай бы я памёр замест цябе”. І мы пачуем голас Айца, які ў Сыне кажа нам: “Сыне мой, сыне мой”. Бог не адмаўляецца ад сваіх дзяцей. Бог не адмаўляецца ад свайго айцоўства”, - заўважыў Папа.

Рэпартаж з капліцы Дома св. Марты

Францішак заклікаў “чуць Божы голас у сваім сэрцы падчас дрэнных імгненняў жыцця, граху і аддаленасці ад Бога: “Сыне мой, дачка, што ты робіш? Калі ласка, не здзяйсняй самагубства. Я памёр за цябе”. Ён нагадаў, што Езус плакаў, гледзячы на Ерузалем. Ён плача сёння, “таму што мы не дазваляем любіць нас”.

Пантыфік завяршыў сваё разважанне заахвочваннем: “У момант спакусы, граху, у момант, калі аддаляемся ад Бога, спрабуем пачуць гэты голас: “Сыне мой, дачка мая, чаму?”.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 лютага 2020, 14:19
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930