Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
La Cancion del Emperador
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: пасвячэнне – гэта не заключэнне працоўнай дамовы

Памятаць пра тое, што пасвячэнне – гэта бескарыслівы Божы дар, - заклікаў Пантыфік духавенства падчас ранішняй Эўхарыстыі, якая 19 верасня 2019 г. прайшла ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты.

У літургіі прынялі ўдзел шматлікія біскупы і святары, сярод якіх быў кардынал Эдуарда Мэнікэлі, што адзначае 25-годдзе біскупскай сакры. У гаміліі Францішак заўважыў, што атрыманне пасвячэння не з’яўляецца заключэннем “працоўнай дамовы”. Калі разумець яго такім чынам, можна прыйсці да “ўзурпацыі дару і ператварэння яго ў функцыю”, згубіць сутнасць служэння, забыцца позірк Езуса, Які паклікаў ісці за сабой.

“Ад недахопу сузірання дару, служэння як дару, узнікаюць усе вядомыя нам скажэнні: ад самых кепскіх, жудасных, да штодзённых, якія вядуць да сканцэнтравання служэння на сабе, а не на ўдзячнасці за дар і на любові да Таго, ад каго паходзіць дар служэння”, - заўважыў ён.

Паводле Францішка, людзі забываюць пра атрыманыя дары. Ён паставіў у прыклад евангельскага фарысея, да якога прыйшоў Езус і які забыўся пра многія правілы гасціннасці.

“Гэта праўда, што ў нас, святароў, ёсць шмат працы, і першым заданнем з’яўляецца абвяшчэнне Евангелля, але мы павінны бараніць тое, што ёсць сэрцам, крыніцай, з чаго вынікае гэта місія, што ёсць дарам, які атрымалі ад Пана”, - заўважыў Пантыфік.

Святы Айцец заклікаў прысутных на Эўхарыстыі прасіць Бога дапамагчы ўспрымаць пасвячэнне ў якасці дару і служэння і не змарнаваць падоранага нам Панам.

Рэпартаж з капліцы Дома св. Марты
Навіна ў фармаце аўдыё
19 верасня 2019, 12:33
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930