Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Andante sostenuto. Allegro con fuoco
Расклад Падкасты
Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Святы Айцец: трэба адносіцца да малітвы сур’ёзна

Быць настойлівымі ў малітве, заклікаў вернікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 4 красавіка 2019 г. у капліцы Дома св. Марты. На ёй прысутнічаў Прэзідэнт Італіі Сэрджа Матарэла.

У гаміліі Францішак засяродзіў увагу на малітве – адным з фундаментальных элементаў падрыхтоўкі да Пасхі. Ён падкрэсліў важнасць заступніцкай малітвы, а ў якасці прыкладу ўзгадаў Майсея, які прасіў Бога не караць выбраны народ за вераадступніцтва. Майсей размаўляў з Богам лагодна, але настойліва, нагадваючы пра абяцанні, якія Ён даў Абрагаму, Ісааку і Якубу.

Святы Айцец заўважыў, што такіх прыкладаў заступніцтва існуе вельмі шмат на старонках Бібліі. Яшчэ адзін – гэта малітва Абрагама, які настойліва прасіў Бога не знішчаць насельніцтва Садомы, бо, сярод шматлікіх грэшнікаў, там былі і справядлівыя людзі. Іншым спосабам можа быць малітва Ганны, маці Самуэля, якая вельмі хацела нарадзіць сына і шмат прасіла аб гэтым Пана – ціха, але вельмі настойліва. Таксама была канаанская жанчына з Евангелля св. Мацвея, якая прасіла за сваю дачку, апанаваную злым духам. Нягледзячы на тое, што Езус спачатку ёй, нібыта, адмовіў, жанчына “не спалохалася”, працягнула прасіць і, нарэшце, атрымала тое, што хацела.

Францішак заўважыў, што для такой малітвы, якая з’яўляецца размовай з Богам тварам у твар, патрэбна вялікая адвага. Не хопіць проста прамовіць “Ойча наш” і “Вітай, Марыя”: неабходна ўкласці ў малітву ўсяго сябе, быць упэўненым, што Езус цябе слухае, што Ён заступаецца за цябе перад Айцом.

Завяршаючы сваю гамілію, Папа заклікаў вернікаў адносіцца да малітвы сур’ёзна, усведамляючы, што яна адбываецца ў прысутнасці Езуса.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 красавіка 2019, 13:02
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930