Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro non troppo
Расклад Падкасты
Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Папа пра канец хрысціянскай цывілізацыі, якая жыве па-язычніцку

Хрысціянскае жыццё не сумяшчальнае з духам гэтага свету, заўважыў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 29 лістапада 2018 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

У гаміліі Францішак спаслаўся на біблійныя апавяданні пра знішчэнне двух гарадоў: Бабілёна – “прыгожага горада, сімвала марнасці, раскошы, самадастаткавасці, моцы гэтага свету”; і Ерузалема – “святога горада”.

Пантыфік заўважыў, што Бабілён “стаўся жыллём дэманаў і прыстанішчам усякага нячыстага духа”. За яго знешняй веліччу была схавана глыбокая амаральнасць, а “яго святы стваралі падманлівае пачуццё шчасця”. Знішчэнне гэтага гораду, якое “пачалося знутры”, было гвалтоўным. Такі канец спазнала “ганарыстая, багатая, дэспатычная цывілізацыя”.

Гаворачы пра разбурэнне Ерузалема, Папа зазначыў, што яго заняпад быў выкліканы іншага роду сапсаванасцю – “нявернасцю любові, няздольнасцю распазнаць любоў Бога і Яго Сына”. Святы горад быў растаптаны язычнікамі, быў пакараны, бо адкрыў браму свайго сэрца на язычніцтва.

“Існуе “апаганьванне” жыцця, у нашым выпадку хрысціянскага. Ці жывём мы як хрысціяне? Здаецца, што так. Але, па праўдзе кажучы, наша жыццё з’яўляецца язычніцкім, калі здараюцца падобныя рэчы, у яго ўваходзіць спакуса Бабілёна, а Ерузалем пачынае жыць як Бабілён. Ён хоча злучыць тое, што не злучаецца. (...) Ці з’яўляешся хрысціянінам? Жыві як хрысціянін! Нельга змешваць ваду з алеем. Яны заўсёды розныя. Такі канец супярэчлівай цывілізацыі, якая называе сябе хрысціянскай, а жыве па-язычніцку”, - сказаў Францішак.

Рэпартаж з капліцы папскай рэзідэнцыі

Святы Айцец зазначыў, што пасля разбурэння наступае збаўленне. Таксама і “ў нашым жыцці здараюцца трагедыі”, але тады важна заўсёды глядзець наперад, “трымаючыся здалёк ад духа гэтага свету і язычніцтва”, маючы надзею на сустрэчу з Хрыстом. “Надзея – гэта наша сіла”, - падкрэсліў Папа.

Францішак заклікаў падумаць пра “Бабілёны” нашага часу, пра шматлікія магутныя імперыі, якія зніклі. “І такім будзе канец вялікіх сучасных гарадоў, і такім будзе канец нашага жыцця, калі працягнем крочыць язычніцкім шляхам”, - папярэдзіў Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 лістапада 2018, 12:58
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930