Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale: Allegro molto: poco andante
Расклад Падкасты
Папа падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты Папа падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Францішак: не рабіць з касцёлаў гандлёвых цэнтраў

Касцёл павінен быць Божым домам, а не кірмашом ці салонам, прасякнутым духам гэтага свету, зазначыў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 9 лістапада 2018 г. у Ватыкане.

Спасылаючыся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Яна (Ян 2,13-22), Францішак патлумачыў, чаму Езус выгнаў гандляроў са святыні. Збаўца кіраваўся любоўю і руплівасцю аб Божым доме, які зрабілі гандлёвым цэнтрам, дадаў ён.

Езус убачыў у ерузалемскай святыні “тых, хто гандляваў валамі, авечкамі і галубамі, мянялаў”. Паводле Папы, святыня была напоўнена сапраўднымі ідалапаклоннікамі, тымі, хто больш пакланяўся грашам, чым Богу.

Францішак заклікаў паразважаць аб тым, што адбываецца сёння ў касцёлах: ці сапраўды яны з’яўляюцца месцамі малітвы і сустрэчы з Богам; ці святары садзейнічаюць гэтаму. Папа прызнаўся, што у адным касцёле бачыў прэйскурант на сакрамэнты. Гэта недапушчальна, паколькі ператварае храм у дом гандлю. Вернікі павінны мець магчымасць пакласці ахвяру ў скарбонку, і ніхто не павінен ведаць колькі яны ахвяруюць, падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік таксама звярнуў увагу на іншую праблему, калі падчас некаторых падзей, касцёлы ператвараюцца ў “грамадскія салоны”, а ўсё, што там адбываецца, прасякнута духам марнасці. “Так, сапраўды, цэлебрацыя павінна быць прыгожай, але не ў духу гэтага свету, які заключаецца ў залежнасці ад бажка грошай. Гэта таксама ідалапаклонства”, - дадаў Папа.

Францішак заклікаў вернікаў клапаціцца пра святыню ўласнага сэрца і выганяць адтуль ідалаў, што дапаможа абараніцца ад сапсутасці. “Крыніцай сапсутасці з’яўляецца ідалапаклонства: продаж душы бажку грошай, бажку ўлады”, - завяршыў сваю гамілію Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 лістапада 2018, 12:11
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930