Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro non troppo
Расклад Падкасты
Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (@Vatican Media)

Францішак: за суровасцю хрысціяніна крыюцца сур’ёзныя праблемы

Быць пільнымі хрысціян, якія дэманструюць сябе суровымі і заўсёды дасканалымі, заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 16 кастрычніка 2018 г. цэлебраваў у Ватыкане.

У гаміліі Францішак спаслаўся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Лукі, у якім апавядаецца, як Езус узлёг за сталом не абмыўшы рук, як гэтага патрабавалі юдэйскія абрадавыя прадпісанні (Лк 11, 37-41). Сваімі паводзінамі Ён выклікаў абурэнне фарысея, у доме якога знаходзіўся.

Фарысеі з’яўляюцца прыкладам фармалізму. Гэта людзі, якім “не хапала жыцця”, якія былі заўсёды “накрухмленыя”, вельмі суровыя і пастаянна абураліся, калі Езус прабачаў грахі ці аздараўляў хворых у шабат. Іх цікавілі не людзі, а правілы і прадпісанні.

Пантыфік спаслаўся на словы Езуса: “Цяпер вы, фарысеі, звонку ачышчаеце кубкі і місы, а нутро вашае напоўнена драпежнасцю і злосцю”. Папа зазначыў, што Хрыстус заўсёды выказваўся прама, не шкадуючы “кампліментаў” для фарысеяў, якіх турбавала толькі вонкавае. “Езус адрознівае знешняе ад унутранай рэчаіснасці. Гэтыя людзі былі “настаўнікамі вонкавасці”, - звярнуў увагу Францішак.

Рэпартаж з капліцы рэзідэнцыі Папы

Святы Айцец зазначыў, што фарысеі – вельмі небяспечныя людзі, гатовыя нават на забойства. “Яны здольныя плаціць, каб забіваць ці распускаць плёткі, як робіцца сёння. Таксама і ў нашыя дні яны робяць так: плацяць за кепскія навіны, навіны, якія плямяць іншых людзей”, - сказаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што за суровасцю фарысеяў, за іх жаданнем заўсёды выглядаць дасканала, прыхарошвацца, крыюцца сур’ёзныя праблемы. “Там няма Езуса. Там ёсць дух гэтага свету”, - дадаў ён.

“Будзьце ўважлівымі да суровых людзей. Будзьце ўважлівымі да хрысціян – як свецкіх, так святароў і біскупаў, – якія дэманструюць сябе як “дасканалых”, суровых. Будзьце пільнымі. Тут няма Божага Духа. Тут не хапае духа свабоды. І будзем уважлівымі да саміх сябе, бо гэта павінна падштурхнуць да разважання аб нашым жыцці”, - заклікаў да рахунку сумлення Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 кастрычніка 2018, 12:55
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930