Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegretto grazioso
Расклад Падкасты
Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Папа: здаецца, што “Вялікі Абвінаваўца” ўзяўся за біскупаў

Біскупы павінны быць людзьмі малітвы, пакоры і знаходзіцца побач з давераным ім народам, асабліва сёння, калі, здаецца, “Вялікі Абвінаваўца” ўзяўся за біскупаў, сцвердзіў Папа.

Падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 11 верасня 2018 г. Францішак цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі, ён спаслаўся на ўрывак Евангелля св. Лукі (Лк 6, 12-19), у якім апавядаецца, як пасля доўгай начной малітвы Езус выбраў дванаццаць апосталаў, а затым пайшоў да людзей, каб быць сярод іх, вучыць і аздараўляць.

Францішак падкрэсліў, што, у першую чаргу, біскуп павінен быць чалавекам малітвы, бо менавіта ў ёй можа знайсці суцяшэнне ў цяжкія хвіліны. Гэта падкрэслівае і св. Пётр, калі кажа: “А мы будзем трываць у малітве і служэнні слова” (Дз 6,4). Ён не кажа: “Мы будзем займацца арганізацыйнымі пытаннямі ці душпастырскімі планамі”, з іроніяй заўважыў Святы Айцец.

Францішак таксама падкрэсліў, што каталіцкі іерарх павінен быць чалавекам пакоры. “Біскуп, які любіць Езуса, не будзе кар’ерыстам, які развівае сваё пакліканне ў якасці нейкай функцыі, або гледзячы на іншыя магчымасці для кар’ернага росту. Біскуп адчувае сябе выбраным. Ён мае ўпэўненасць, што быў выбраны. І гэта прыводзіць да дыялогу з Панам: “Ты выбраў мяне, такога нязначнага, такога грэшніка...”, - сказаў Папа.

“[Біскуп – пакорны. Калі ён адчувае сябе выбраным, адчувае позірк Езуса на ўласным жыцці, а гэта дае яму сілу]”

- дадаў Пантыфік.

Святы Айцец зазначыў таксама, што біскуп павінен быць блізкім да людзей, не шукаць “прытулку сярод магутных гэтага свету, сярод эліты”. “Эліта будзе крытыкаваць біскупа; народ жа захоўвае любоў да яго і ўмацоўвае біскупа ў яго пакліканні”, - сцвердзіў Папа.

“[Пра гэта варта памятаць у нашы часы, калі, здаецца, “Вялікі Абвінаваўца” захацеў узяцца за біскупаў]”

- сказаў Францішак.

“Гэта праўда, што мы, біскупы, усе з’яўляемся грэшнікамі. Вялікі Абвінаваўца намагаецца зрабіць бачнымі грахі, каб выклікаць абурэнне людзей. Вялікі Абвінаваўца – як ён сам кажа Богу ў першым раздзеле кнігі Ёва – “ходзіць па свеце, шукаючы як абвінаваціць”. Сіла біскупа супраць Вялікага Абвінаваўцы – гэта малітва, малітва Езуса за яго і ўласная малітва; а таксама пакора адчування сябе выбраным, пакора прабывання ў блізкасці з Божым людам, без імкнення да арыстакратычнага жыцця, якое пазбаўляе гэтага намашчэння. Памолімся сёння за нашых біскупаў: за мяне, за тых, якія знаходзяцца тут, за ўсіх біскупаў свету”, - заклікаў Францішак на заканчэнне гаміліі.

Рэпартаж з капліцы рэзідэнцыі Папы
Навіна ў фармаце аўдыё

 

11 верасня 2018, 11:57
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930