Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты  (� Vatican Media)

Францішак патлумачыў, на чым грунтуецца аўтарытэт пастыра

У пакоры і спагадзе Езуса павінны чэрпаць натхненне пастыры, і такім чынам здабываць аўтарытэт сярод Божага народу. На гэта звярнуў увагу Папа 18 верасня 2018 г., падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане.

Пантыфік спаслаўся на фрагмент Евангелля св. Лукі (Лк 7,11-17), які апісвае ўваскрашэнне маладога чалавека з Наіна, адзінага сына маці, якая была ўдавой.

Папа падкрэсліў, што Езус меў аўтарытэт таму, што быў лагодны і пакорлівы сэрцам, быў блізкі да чалавека. Евангеліст Лука падкрэслівае літасць Езуса над аўдавелай маці.

“[Евангелле распавядае нам, што, калі Езус не быў з народам, быў з Айцом, каб маліцца. Вялікую частку часу ў дарозе Ён праводзіў з людзьмі]”

, - адзначыў ён.

Францішак падкрэсліў “дзве рысы літасці”: лагоднасць і пяшчоту. І такі менавіта падыход Хрыста да нас. Ён назваў Езуса “іконай пастыра”. Ад Яго сённяшнія душпастыры павінны вучыцца блізкасці да людзей, а не атачаць сябе невялікімі групамі магутных і ідэолагаў. “Такія асобы атручваюць нам душу”, - папярэдзіў Папа.

Пантыфік адзначыў, што і ў момант пакут, Езус захаваў такое ж стаўленне пакоры, лагоднасці, блізкасць, спагады і пяшчоты.

“[У цяжкія хвіліны, у той час, калі бушуе д’ябал, калі праз шматлікіх людзей, шматлікіх магутных, абвінавачвае Вялікі абвінаваўца, пастыр пакутуе, аддае сваё жыццё і моліцца]”

, - заўважыў Папа, прыводзячы прыклад Хрыста на крыжы.

“Будзем прасіць ласку, каб мы ўсе, пастыры мелі аўтарытэт, які з’яўляецца ласкай Духа Святога”, - заклікаў Францішак у канцы сваёй гаміліі.

Рэпартаж з капліцы Дому св. Марты
Навіна ў фармаце аўдыё
18 верасня 2018, 11:38
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930