Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Папа: знявага жанчыны – грэх супраць Бога-Стварыцеля

Знявага жанчыны – грэх супраць Бога, які стварыў чалавека на свой вобраз і падабенства, сказаў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 15 чэрвеня 2018 г. цэлебраваў у Ватыкане.

Сваю гамілію Пантыфік пабудаваў вакол літургічнага евангельскага чытання (Мц 5, 27-32), у якім сцвярджаецца: “Кожны, хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю чужалоства ў сэрцы сваім”. Ён зазначыў, што жанчыны ўвасабляюць менавіта “тое, чаго не хапае мужчынам, каб быць вобразам і падабенствам Бога”.

“[Вучэнне Езуса аб жанчыне змяняе гісторыю. Жанчына да Езуса – гэта адно, але пасля Езуса – зусім іншае. Езус адарае жанчыну годнасцю і ставіць яе на адзін узровень з мужчынам, кіруючыся першымі словамі Стварыцеля аб тым, што абодва з’яўляюцца вобразам і падабенствам Бога,]”

- падкрэсліў Святы Айцец.

Францішак выказаў занепакоенасць у сувязі з тым, што ў фільмах, тэлевізійных праграмах, часопісах, рэкламе, жанчына часта прадстаўляецца як “аб’ект пажадлівасці”, мыслення паводле прынцыпу “скарыстай і выкінь”. Такое стаўленне Папа назваў “грахом супраць Бога-Стварыцеля”.

Спысылаючыся на евангельскія словы: “кожны, хто развядзецца з жонкаю сваёю, акрамя як з прычыны распусты, той даводзіць яе да чужаложства”, Святы Айцец звярнуў увагу на феномен прастытуцыі, падкрэсліўшы, што вінаватыя ў гэтай з’яве, у першую чаргу, мужчыны, якія не ставяцца добра да жанчын, робячы з іх “нявольніц ментальнасці выкідання”. “Прымаючы такое мысленне, мы зневажаем вобраз Бога, Які стварыў мужчыну і жанчыну, разам, на свой вобраз і падабенства”, - паўтарыў Папа.

Рэпартаж з капліцы ватыканскага Дома св. Марты
Навіна ў фармаце аўдыё
15 чэрвеня 2018, 15:06
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930