Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondò: Andante grazioso: Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Папа прамаўляе гамілію падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты Папа прамаўляе гамілію падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Папа пра Божую любоў: вялікае трэба разумець з дапамогай малога

Велічы Божай любові прысвяціў сваю гамілію 8 чэрвеня 2018 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане папа Францішак.

Спасылаючыся на Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Святы Айцец адзначыў, што яе можна назваць святам Божай любові.

Папа падкрэсліў, што Бог першым выходзіць з ініцыятывай сваёй любові да нас.

“[Бог заўсёды дзейнічае першым. Першы чакае нас, любіць нас першым, першы дапамагае нам]”

- сказаў Папа.

У той жа час, ён адзначыў, што Божая любоў з’яўляецца таямніцай. “Гэта любоў, якую не можна зразумець. Любоў Хрыста перавышае ўсе веды. Усё перамагае. Настолькі вялікай з’яўляецца Божая любоў”, - заўважыў Францішак.

Святы Айцец адзначыў, што асаблівасцю Боскай педагогікі з’яўляецца суправаджэнне. Ён працытаваў словы з кнігі прарока Осіі (1, 1. 3-4. 8c-9): “Я сам вучыў Эфраіма хадзіць, насіў іх на сваіх руках... Я апекаваўся імі”.

“[Як Бог паказвае любоў? Ці праз вялікія справы? Не: прымяншаецца праз жэсты пяшчоты і дабрыні. Становіцца слабым. Падыходзіць. І праз гэтую блізкасць, стаўшы слабым, пераказвае нам прывабнасць любові. Вялікае трэба разумець з дапамогай малога]”

- сказаў Святы Айцец.

“Калі Езус хоча навучыць нас, як павінна выглядаць стаўленне хрысціяніна, Ён кажа нам мала: паказвае нам вядомыя прынцыпы, па якіх мы ўсе будзем асуджаны. А што ён кажа? Ён не кажа: “Я думаю, што Бог такі. Я зразумеў Божую любоў”. Не... Я рэалізаваў у невялікім маштабе Божую любоў: накарміў галодных, напаіў сасмаглых, наведаў хворага, вязня. Учынкі міласэрнасці – гэта шлях любові, якому Езус вучыць нас, спасылаючыся на вялікую любоў Бога!” - заўважыў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што неабходныя не вялікія дыскусіі пра любоў, а людзі “якія ведаюць, як рабіць маленькія рэчы для Езуса і Айца”.

Рэпартаж з капліцы Дому св. Марты
Навіна ў фармаце аўдыё
08 чэрвеня 2018, 15:18
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930