Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegretto grazioso
Расклад Падкасты
Францішак падчас цэлебрацыі св. Імшы Францішак падчас цэлебрацыі св. Імшы  (ANSA)

Пантыфік: хрысціяне без памяці не сустракаюць Езуса

Памятаць пра першую сустрэчу з Хрыстом, пра людзей, якія перадалі веру і пра закон любові, заклікаў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 7 чэрвеня 2018 г. цэлебраваў у Ватыкане.

У гаміліі Францішак спаслаўся на першае літургічнае чытанне з Другога паслання да Цімафея (2, 8-15), у якім апостал Павел заклікае: “Памятай пра Езуса Хрыста”. Паводле Папы, памяць дапамагае сустрэць Хрыста і знайсці неабходныя сілы ісці далей.

“[Хрысціянская памяць – як соль. Без памяці мы не можам крочыць наперад. Калі сустракаем хрысціян, пазбаўленых памяці, адразу бачым, што яны згубілі смак хрысціянскага жыцця і сталі асобамі, якія спаўняюць запаведзі, але без містычнасці, не сустракаючы Езуса Хрыста]”

- заўважыў Пантыфік.

Паводле Святога Айца, сустрэць Хрыста магчыма ў першых хвілінах, у папярэдніках на шляху веры, у Божым законе. Ён заўважыў, што кожны вернік меў у жыцці прынамсі дзве-тры сустрэчы з Панам, важныя для духоўнага жыцця, навяртання, паклікання. “У сэрцы мы маем гэтыя моманты. Адшукайма іх там! (...) Яны з’яўляюцца крыніцай на хрысціянскім шляху, крыніцай, якая дае мне сілы!”, - дадаў ён.

Сустрэча з Езусам адбываецца таксама праз успамін аб тых, хто папярэднічаў нам на шляху веры. “Веру мы не атрымалі па пошце”, таму трэба вяртацца ва ўспамінах да людзей, якія перадалі яе нам, і чэрпаць з іх сілу, каб ісці наперад. Важна памятаць пра свае духоўныя карані, а не жыць толькі сённяшнім днём, перакананы Пантыфік.

Паводле Папы, таксама важна памятаць пра Божы закон, які з’яўляецца жэстам любові з боку Пана, Які ўказаў нам правільны шлях. 

“[Трэба вяртацца ў памяці да закону. Не халоднага закону, які выглядае сцісла юрыдычным, але закону любові, закону, які Пан запісаў у нашых сэрцах]”

- сцвердзіў Францішак.

Пантыфік нагадаў пра сувязь паміж памяццю аб адкупленчай ахвяры Хрыста і надзеяй. Ён заклікаў вернікаў прысвяціць некалькі хвілін, каб вярнуцца ва ўспамінах да тых момантаў, калі сустрэлі Езуса, узгадаць пра людзей, дзякуючы якім атрымалі веру, і пра Божы закон, а затым спытаць сябе аб стане сваёй надзеі.

Рэпартаж са св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты
Навіна ў фармаце аўдыё
07 чэрвеня 2018, 13:43
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930