Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Missa in Tempore Paschalis, a 5 voci
Расклад Падкасты
Францішак прамаўляе гамілію падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты Францішак прамаўляе гамілію падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Пантыфік: святасць – гэта заўсёды шлях свабоды

Да фарміравання ўнутранай свабоды ад мадэляў гэтага свету, што з’яўляецца неабходнай умовай для дасягнення святасці, заклікаў Папа 29 мая 2018 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане.

У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на літургічнае чытанне з Першага паслання Пятра (1 П 1,10-16), у якім апостал запрашае імкнуцца да святасці. Францішак падкрэсліў, што пакліканне да святасці, гэта рэч нармальная для хрысціяніна. Ён адзначыў, што гэта як дарога супраць сонца, што асляпляе нас, але мы добра ведаем, у якім кірунку ідзём. “Такім чынам, трэба ісці ў бок святла”, - падсумаваў Пантыфік.

Папа звярнуў увагу на важнасць унутранай свабоды, асабліва сёння, калі існуюць шмат рэчаў, якія знявольваюць. Таму св. Пётр заклікае: “Не дастасоўвайцеся да пажадлівасцяў, якія вы мелі раней, у час няведання вашага”. “Для таго, каб імкнуцца да святасці, мы павінны быць вольныя”, - падкрэсліў Францішак.

“[Без свабоды не можна быць святым. Свабода – гэта ўмова магчымасці ісці, гледзячы на святло, якое знаходзіцца перад намі. Не ўваходзіць ва ўзоры часовасці: ісці наперад, гледзячы на святло, якое з’яўляецца абяцаннем; і рабіць гэта з надзеяй]”

- заўважыў Святы Айцец.

Хрыстус штодня заклікае да святасці. І, на думку Папы, ёсць два параметры, якія паказваюць ці мы стаім на шляху да яе: па-першае, ці глядзім мы на святло Пана ў надзеі, што Яго знойдзем, па-другое, ці падчас выпрабаванняў глядзім наперад і не губляем свабоды, хаваючыся ў мадэлях гэтага свету, якія шмат абяцаюць, але нічога не даюць.

Пантыфік узгадаў словы: “Будзьце святымі, таму што Я святы”, і заклікаў прысутных у капліцы Дому св. Марты добра ўсвядоміць, што святасць з’яўляецца “шляхам свабоды”, але заўсёды “ў надзеі сустрэцца з Езусам”.

Рэпартаж з капліцы Дому св. Марты
Навіна ў фармаце аўдыё
29 мая 2018, 14:22
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930