Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegretto grazioso
Расклад Падкасты
Папа падчас Эўхарыстыі ў Доме св. Марты Папа падчас Эўхарыстыі ў Доме св. Марты  (Vatican Media)

Пантыфік: пропаведзь аб беднасці – чыстае Евангелле

Францішак заклікаў трымацца на адлегласці ад багаццяў, якія спакушаюць і знявольваюць. Аб гэтым ён казаў падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 24 мая 2018 г. цэлебраваў у капліцы ватыканскага Дома св. Марты.

Спасылаючыся на літургічнае чытанне з Паслання св. Якуба (5,1-6), у якім рашуча асуджаецца затрыманне належнага заробку за зробленую працу, Папа заўважыў, што апостал не пашкадаваў цвёрдых слоў у адрас тых, хто абагачаецца за кошт эксплуатацыі людзей. Святы называў рэчы па імені, як гэта рабіў Езус, калі казаў: “Гора вам, багатыя” (Лк 6,24), лічыць Папа.

“[Калі б сёння хтосьці прамовіў падобнае казанне, то ў газетах на наступны дзень напісалі б: “Гэты ксёндз – камуніст!”. Але беднасць знаходзіцца ў цэнтры Евангелля]”

- падкрэсліў Святы Айцец.

Францішак заўважыў, што абвяшчэнне беднасці знаходзіцца ў цэнтры прапаведавання Езуса, а благаслаўленне: “Шчаслівыя ўбогія” – першае з усіх. На яго думку, беднасць – гэта сапраўднае пасведчанне асобы Хрыста, Які прыйшоў, каб абвяшчаць Добрую навіну ўбогім.

“[Але заўсёды ў гісторыі мы мелі гэтую слабасць, спрабавалі выкрасліць пропаведзь аб беднасці, думаючы, што яна адносіцца да сацыяльных, палітычных спраў. Не! Гэта чыстае Евангелле!]”

- сказаў Францішак.

Папа патлумачыў, што строгія евангельскія словы на тэму багаццяў абумоўлены тым фактам, што яны могуць стаць сапраўдным ідалам для чалавека, спакусіць яго, прывесці да “знішчэння гарманічных міжчалавечых адносін”, “сапсаваць усё жыццё”, “сапсаваць душу”, зрабіць эгаістам.

Пантыфік звярнуў увагу на тое, што сёння нярэдка працадаўцы, для захавання сваіх капіталаў, пакідаюць людзей без працы. Паводле яго, тут ідзе гаворка пра грэх супраць запаведзі любові да бліжняга. Такім людзям Езус кажа: “Гора вам!”.

“[Не я, але Езус! Гора вам, калі выкарыстоўваеце людзей, выкарыстоўваеце іх працу, даяце зарплату ў канвертах, не плаціце пенсійныя адлічэнні, не даяце адпачынку!]”

- сказаў Францішак.

“Гэта несправядлівасць з’яўляецца сапраўдным смяротным грахом”, - сказаў ён і заклікаў вернікаў не дазволіць багаццям зняволіць сябе і перашкодзіць любіць бліжняга.

Папа: не дазволіць, каб багацці нас зняволілі
Навіна ў фармаце аўдыё
24 мая 2018, 15:18
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930