Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак прамаўляе гамілію ў капліцы Дому св. Марты Францішак прамаўляе гамілію ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Францішак: радасць – гэта дыханне хрысціяніна

“Дыханнем хрысціяніна” назваў Францішак радасць, пабудаваную на сапраўдным спакоі, а не зманлівым задавальненні, прапанаваным сучаснай культурай “салодкага жыцця”.

28 мая 2018 г. у гаміліі падчас ранішняй св. Імшы Папа спаслаўся на чытанні літургіі слова з Першага паслання Пятра і Евангелля паводле Марка (1П 1, 3-9 і Мк 10, 17-27).

Каментуючы евангельскі ўрывак, што распавядае гісторыю багатага маладога чалавека, які не змог аддаць перавагі далучэнню да групы вучняў Езуса, Пантыфік адзначыў, што сапраўдны хрысціянін не можа быць “змрочным” і “сумным”.

“[Каб быць радасным мужчынам і жанчынай, трэба заставацца чалавекам спакою, чалавекам суцяшэння]”

- адзначыў Папа.

"Хрысціянская радасць з’яўляецца дыханнем хрысціяніна. Хрысціянін, які не застаецца радасным сэрцам, не можа быць добрым хрысціянінам. Радасць – гэта подых, хрысціянскі спосаб выказаць сябе. Гэта не тое, што купляецца або здабываецца праз высілак, не – гэта плён Святога Духа. Тым, хто прыносіць радасць у сэрца, з’яўляецца Святы Дух", - патлумачыў Францішак.

Пантыфік адзначыў, што фундаментам хрысціянскай радасці з’яўляецца памяць. Мы не можам забыцца, што Пан зрабіў для нас, адрадзіўшы да новага жыцця. Радасць грунтуецца таксама на надзеі адносна таго, што нас чакае – сустрэчы з Сынам Божым. Памяць і надзея – два фактары, якія дазваляюць паслядоўніку Хрыста жыць у радасці, радасці не пустой і бесклапотнай, але той, “першым узроўнем” якой з’яўляецца спакой.

“[Радасць – гэта не жыццё ад аднаго да другога выбуху смеху. Радасць не смешная. Хрысціянская радасць – гэта спакой. Спакой укаранёны, спакой сэрца, спакой, які можа даць нам толькі Бог]”

- сказаў Папа.

Францішак адзначыў, што сучасны свет задавольваецца зусім не радаснай культурай, у якой існуе шмат рэчаў, якія могуць нас весяліць, шмат асколкаў “салодкага жыцця”, якія, аднак, не даюць поўнага задавальнення. Радасць – гэта не тое, што купляецца на рынку, гэта дар Святога Духа, які адгукаецца таксама і ў моманты трывогі і сітуацыі выпрабаванняў”, - адзначыў Святы Айцец.

“Існуе добры неспакой, але ёсць іншы, нядобры, калі чалавек паўсюдна шукае бяспекі, усюды шукае задавальнення. Евангельскі малады чалавек баяўся, што, калі адмовіцца ад свайго багацця, не будзе шчаслівы. Радасць і суцяшэнне – гэта наша хрысціянскае дыханне”, - сказаў Папа, завяршаючы гамілію ў капліцы ватыканскага Дому св. Марты.

Папа ўзначаліў св. Імшу ў капліцы Дому св. Марты
Навіна ў фармаце аўдыё
28 мая 2018, 15:11
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930