Рэспубліка Сан-Марына Рэспубліка Сан-Марына  (Giorgio Minguzzi)

Дыяцэзія Сан-Марына рыхтуецца да візіту Льва XIV

Дыяцэзія Сан-Марына-Мантэфельтра рыхтуецца да візіту Льва XIV, які адбудзецца 22 жніўня 2026 года. Колькасць запытаў на ўдзел значна перавысіла колькасць месцаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэс-служба дыяцэзіі завяршыла рэгістрацыю вернікаў у парафіях і паведаміла пра вялікую колькасць ахвотных удзельнічаць у сустрэчы з Папам. Тыя, каму не хапіла бясплатных уваходных білетаў, змогуць прывітаць Льва XIV уздоўж трасы яго праезду. Папскі картэж накіруецца ад памежнай Торчыі да гістарычнага цэнтра горада Сан-Марына.

Духоўная падрыхтоўка і малітоўнае чаканне

Падрыхтоўка да сустрэчы з Святым Айцом уключае малітву і супольныя разважанні. Пасля прэзентацыі энцыклікі "Magnifica humanitas", якую правялі аўгустынкі з Пэнабілі, у дыяцэзіі трывае навэнна да святой Клары з Асізі. Малітоўны цыкл працягнецца да 10 жніўня 2026 года. Кожны вечар кларыскі з Вальдрагонэ праводзяць “дыялог” паміж святой і зместам энцыклікі.

У панядзелак, 17 жніўня, у Даманьяна адбудзецца імпрэза пад назвай "Год з Папам-пробашчам. Вечар слоў і вобразаў, каб лепш пазнаць Пантыфіка". У ёй возьме ўдзел Ларанца Фаціні, рэдакцыйны дырэктар Ватыканскага выдавецтва. Акрамя таго, супольнасць адзначае свята заступніка дыяцэзіі святога Льва, адпуст у Сант-Інье і здзяйсняе пілігрымку да Пустэльні Фаджа. Усе гэтыя падзеі накіроўваюць рэгіён да сустрэчы з Левам XIV.
 

04 жніўня 2026, 10:31