Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кітай: пасвячэнне біскупа Чыфына

У Кітаі атрымаў біскупскае пасвячэнне чарговы біскуп, кандыдатуру якога Святы Айцец ухваліў у рамках Часовай дамовы паміж Святым Пасадам і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

22 ліпеня 2026 года адбылося біскупскае пасвячэнне Юзафа Чанга Янфына, якога Святы Айцец 15 чэрвеня 2026 года прызначыў біскупам Чыфына ў Аўтаномным раёне Унутраная Манголія, зацвердзіўшы яго кандыдатуру ў рамках Часовай дамовы паміж Святым Пасадам і КНР. Пра гэта паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Біскуп Юзаф Чанг Янфын нарадзіўся 4 красавіка 1984 года ў Бейчжэні. Вучыўся ў семінарыі Шэньяна ў Кітаі і Каталіцкім універсітэце Тэджона ў Паўднёвай Карэі, дзе атрымаў ступень бакалаўра біблійнай тэалогіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 2010 годзе ў Чыфынскай дыяцэзіі. Нёс служэнне ў дыяцэзіяльнай курыі і розных парафіях дыяцэзіі. З 2013 па 2019 год быў пробашчам катэдральнага касцёла ў Чыфыне, а з 2019 па 2021 год – пробашчам парафіі ў Ліндуне. З 15 жніўня 2021 года займаў пасаду адміністратара дыяцэзіі Чыфын.
 

22 ліпеня 2026, 14:31