Кардынал Мацьё эвакуіраваны з Тэгерана ў Рым
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Арцыбіскуп Тэгерана-Ісфахана прыбыў у Рым 8 сакавіка 2026 года пасля поўнай эвакуацыі дыпламатычнай місіі Італіі, дзе месцілася яго рэзідэнцыя.
Бельгійскі францішканін, які амаль не выходзіў на сувязь з пачатку баявых дзеянняў, пацвердзіў свой ад’езд агенцтву "CathoBel". "Чакаючы вяртання, я малюся аб навяртанні сэрцаў і ўнутраным спакоі", - адзначыў іерарх, падкрэсліўшы, што развітаўся з Іранам з цяжкім пачуццём праз лёс сваіх братоў і сясцёр у веры.
Доля іранскіх хрысціян застаецца трывожнай і невядомай. У шматмільённай краіне каталіцкая супольнасць налічвае каля трох з паловай тысяч асоб, якія яшчэ да пачатку амерыкана-ізраільскага нападу цярпелі ад уціску рэжыму. Асабліва драматычным стаў 2025 год, калі каталічак, замужніх за іранцамі, прымушалі да пераходу ў іслам, што прывяло да фактычнага разбурэння і рассейвання тэгеранскай каталіцкай супольнасці.
Кардынал Мацьё быў адзіным прадстаўніком рыма-каталіцкага духавенства ў краіне, паколькі ў краіну пакуль не прызначаны апостальскі нунцый. Ён апекаваўся 5 парафіямі без дапамогі іншых ксяндзоў ці дыяканаў.
Паколькі каталіцкая катэдра знаходзіцца на тэрыторыі пасольства пад дыпламатычнай абаронай, ад’езд дыпламатаў пакінуў мясцовых католікаў без адзінага пастыра.