Пошук

Арцыбіскуп Станіслаў Пржыбыл Арцыбіскуп Станіслаў Пржыбыл 

Святы Айцец прызначыў новага арцыбіскупа Пражскага

77-гадовы арцыбіскуп Ян Граўбнер завяршыў служэнне на пасадзе арцыбіскупа Пражскага. 2 лютага 2026 года Папа прыняў адстаўку іерарха і прызначыў яго наступніка.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Новым арцыбіскупам Пражскім стаў 54-гадовы Станіслаў Пржыбыл, дагэтуль біскуп Літамержыцкай дыяцэзіі. Іерарх належыць да кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля, членаў якой называюць рэдэмптарыстамі.

Станіслаў Пржыбыл атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 1996 годзе ў катэдры святога Віта ў Празе. Душпастырскае служэнне пачаў у якасці капелана марыйнага санктуарыя Святая Гара ў Пршыбраме, затым быў яго настаяцелем.

З 2002 па 2011 год – правінцыял Пражскай правінцыі рэдэмптарыстаў. З 2004 па 2008 год – старшыня “Caritas” Пражскай архідыяцэзіі. З 2009 па 2016 год – генеральны вікарый Літамержыцкай дыяцэзіі. У 2016 годзе стаў генеральным сакратаром Канферэнцыі Біскупаў Чэхіі. У 2023 годзе Францішак прызначыў яго біскупам Літамержыцкім.

Новапрызначаны арцыбіскуп Пражскі ў 2012 годзе атрымал ступень ліцэнцыяту ў тэалогіі, у 2019 годзе – дыплом магістра ў галіне эканомікі і менеджмента і ступень доктара тэалогі, а ў 2025 годзе – доктара ў галіне гісторыі выяўленчага мастацтва.
 

02 лютага 2026, 12:46