Пошук

Кіраўніцтва Сімпозіума Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара падчас аўдыенцыі ў Льва XIV. 17.01.2026 Кіраўніцтва Сімпозіума Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара падчас аўдыенцыі ў Льва XIV. 17.01.2026  (ANSA)

Леў XIV і Афрыка: надзея на будучую сустрэчу і супольны шлях

Кардынал Фрыдалін Амбонга падзяліўся спадзевамі на будучы візіт Папы Льва XIV у Афрыку, які мог бы стаць моцным знакам падтрымкі для народаў у стане крызісу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас нядаўняй аўдыенцыі ў Ватыкане кіраўніцтва Сімпозіума Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара (SECAM) мела магчымасць абмеркаваць з Папам Львом XIV перспектывы яго прысутнасці на кантыненце.

Старшыня біскупскай асацыяцыі кардынал Фрыдалін Амбонга адзначыў, што Пантыфік выказаў шчырае жаданне наведаць гэты рэгіён, які ён лічыць”«духоўнымі лёгкімі” сучаснага свету. Для мясцовага Касцёла сама думка пра такі візіт з’яўляецца крыніцай глыбокай суцехі і надзеі.

Асаблівы спадзеў ускладаецца на “прарочы голас” Папы, які можа даць новы імпульс да прымірэння ў тых краінах, дзе сёння пануе няпэўнасць. Кардынал Амбонга звярнуў увагу на тое, што прысутнасць Льва XIV у Афрыцы магла б нагадаць свету пра забытыя трагедыі, такія як канфлікт ва ўсходняй частцы Конга.

Пастырскі погляд на Афрыку – гэта не палітычны разлік, а прызнанне жыццёвай сілы веры мясцовых супольнасцей. Нават калі канкрэтныя даты падарожжа яшчэ не акрэслены, само жаданне Святога Айца быць побач са сваім статкам ужо стварае атмасферу духоўнай блізкасці і еднасці.

22 студзеня 2026, 11:11