Пошук

Маці Божая Цудадзейнага медальёна Маці Божая Цудадзейнага медальёна 

Парыж: тры мільёна вернікаў у капліцы Цудадзейнага медальёна

Французы наноў адкрываюць для сябе значэнне Цудадзейнага медальёна: у 2025 годзе парыжская капліца на вуліцы Rue du Bac прыняла рэкордныя тры мільёна пілігрымаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэтая невялікая кляшторная капліца ў доме Дачок Міласэрнасці стала адным з самых папулярных месцаў французскай сталіцы. Менавіта тут у 1830 годзе Найсвяцейшая Панна тройчы з’яўлялася святой Катарыне Лабурэ, даручыўшы ёй місію распаўсюджвання медальёна з выявай Беззаганнай Марыі і абяцаўшы шматлікія ласкі тым, хто будзе насіць яго з даверам.

Сёстры міласэрнасці падкрэсліваюць, што медальён не з’яўляецца магічным прадметам, ён служыць напамінам пра прысутнасць Бога. Сястра Магдалена, архівістка супольнасці, у размове з тыднёвікам “Famille Chrétienne” адзначыла, што такі наплыў вернікаў – гэта асаблівая ласка з неба. Паводле яе слоў, сёстры штодзённа становяцца сведкамі “звычайных” цудаў, бачачы шчырыя малітвы і слёзы пілігрымаў, што сведчаць пра глыбокае духоўнае адраджэнне.
 

27 студзеня 2026, 09:58