Мексіканскія вернікі ў працэсіі з выявай Маці Божай Гвадэлупскай Мексіканскія вернікі ў працэсіі з выявай Маці Божай Гвадэлупскай  (2022 Getty Images)

Мексіка: 100 гадоў подзвігу за веру і свабоду

У Мексіцы ўшаноўваюць 100-годдзе паўстання “Крыстэрас” – маштабнага супраціву католікаў супраць атэістычнага пераследу і жорсткіх антырэлігійных законаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У 1926 годзе мексіканскія ўлады прынялі радыкальныя законы, якія фактычна забаранілі дзейнасць Касцёла: святароў пазбаўлялі правоў, храмы зачынялі, а вернікаў выціскалі з грамадскага жыцця. Гэта прывяло да народнага паўстання “Крыстэрас” (ад іспанскага Cristo – Хрыстус).

За тры гады канфлікт забраў каля 200 тысяч жыццяў, а многія абаронцы веры, сярод якіх былі і падлеткі, сталі святымі мучанікамі.

Як паведамляе аўстрыйскае агенцтва “Kathpress”, сімвалам гэтага часу стаў 14-гадовы Хасэ Санчэс дэль Рыа. Юнак адмовіўся адрачыся ад Бога нават пад катаваннямі і быў забіты з клічам “Няхай жыве Хрыстус Валадар!”. Сёння гэты заклік застаецца для мексіканцаў сімвалам духоўнай перамогі над тыраніяй.

Да юбілею ў краіне рыхтуюцца маштабныя падзеі: шматтысячная моладзевая пілігрымка да манумента Хрыста Валадара і навуковы кангрэс у Канкуне.

Мексіканскі епіскапат падкрэслівае: гэтая дата – не заклік да варожасці, а напамін пра тое, што рэлігійная свабода з'яўляецца каштоўнасцю, якую трэба абараняць у любыя часы. Памяць пра мучанікаў дапамагае сучасным вернікам не баяцца адкрыта вызнаваць сваю веру ў публічнай прасторы.
 

15 студзеня 2026, 10:26