Пошук

Імша Божага Нараджэння ў кёльнскай архікатэдры Імша Божага Нараджэння ў кёльнскай архікатэдры  (ANSA)

Адыход і вяртанне: як змяняецца вера ў Германіі

У Германіі на фоне адыходу ад веры назіраецца паралельная тэндэнцыя – маладыя людзі ўсё больш задумваюцца аб далучэнні да касцельнай супольнасці.

Ян Глінскі

У кастрычніку 2025 года было праведзена рэпрэзентатыўнае даследаванне, у якім узялі ўдзел дзве тысячы чалавек. Сярод іх пераважалі католікі і пратэстанты, а 820 рэспандэнтаў былі бесканфесійнымі або вызнаўцамі іншых рэлігій.

Паводле апытання “Insa-Consulere”, праведзенага ад імя каталіцкага штотыднёвіка “Die Tagespost” і ініцыятывы “Neuer Anfang”, 24 працэнты апытаных нямецкіх католікаў маюць намер пакінуць Касцёл на працягу наступных двух гадоў. Сярод вернікаў нацыянальных евангельскіх Цэркваў аб падобным намеры заявілі 21 працэнт рэспандэнтаў, а сярод вернікаў свабодных Цэркваў – 16 працэнтаў.

Адначасова 8 працэнтаў людзей, якія на момант анкетавання не належалі ні да адной Царквы, заявілі, што могуць уявіць сабе далучэнне да Царквы ўпершыню або паўторна. У групе рэспандэнтаў да 30 гадоў адказ “Так” далі 16 працэнтаў апытаных.

Большасць рэспандэнтаў за адмену царкоўнага падатку

65 працэнтаў апытаных католікаў і 60 працэнтаў усіх апытаных падтрымалі адмену збору царкоўных падаткаў нямецкай дзяржавай. Што датычыць “Сінадальнага шляху”, то 21 працэнт католікаў палічылі яго “слушным”, 17 працэнтаў – “няслушным”. 58 працэнтаў не змаглі або не захацелі даць адказ.

Дэкларацыі веры

Даследаванне паказала, што веруючымі хрысціянамі лічаць сябе толькі 47 працэнтаў членаў Каталіцкага Касцёла і Евангельскай Царквы. Аднак сярод адносна меншай колькасці рэспандэнтаў з усходняй Германіі вынік быў вышэйшы і дасягнуў 54 працэнтаў.
 

09 студзеня 2026, 09:33