Ад Льва XIII да Льва XIV: новыя курсы па сацыяльным вучэнні Касцёла
Марыя Валодзіна - Vatican News
Тэма сёлетніх курсаў – “Ад Льва XIII да Льва XIV: новыя выклікі, абноўленая сацыяльная адказнасць”. Падзея будзе прысвечана асэнсаванню сучасных культурных, сацыяльна-палітычных і эканамічных працэсаў. У цэнтры ўвагі – тэхналагічныя і біяэтычных змены, экалагічныя і эканамічныя крызісы, а таксама новыя пошукі міру, справядлівасці і ўсеагульнага братэрства.
Курсы маюць на мэце спалучыць акадэмічную рэфлексію з канкрэтным жыццёвым і прафесійным досведам удзельнікаў, ствараючы прастору плённага дыялогу і практычнага сацыяльнага ўдзелу. Навучальны працэс будзе праходзіць у тры этапы: паглыбленне тэарэтычных ведаў на лекцыях 18 спецыялістаў; абмеркаванне і дыялог, які дазволіць удзельнікам суаднесці пачутае на лекцыях са сваім уласным досведам; і стварэнне “супольнаснай мудрасці” ў духу сінадальнасці, каб спрыяць стварэнню сетак супрацоўніцтва і ініцыятыў дзеля агульнага дабра.
Курсы ўключаюць пяць сустрэч: тры пройдуць у Рыме, дзве – у Мілане, на базе Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Адкрыццё міланскай пляцоўкі арганізатары называюць важным крокам на шляху больш глыбокага ўкаранення курсаў у італьянскае акадэмічнае і касцёльнае асяроддзе.
Арганізатары давяраюць свой адукацыйны праект заступніцтву Панны Марыі Mater et Magistra, выказваючы надзею, што курсы ўзбагацяць не толькі веды ўдзельнікаў, але і іх здольнасць уплываць на грамадства.