Пошук

Кардынал П'етра Паралін узначаліў Імшу ў катэдры Капенгагена з нагоды 1200-годдзя пачатку місіі святога Ансгара Кардынал П'етра Паралін узначаліў Імшу ў катэдры Капенгагена з нагоды 1200-годдзя пачатку місіі святога Ансгара  (Marco Chwalek / Erzbistum Hamburg)

Кардынал Паралін: місія святога Ансгара актуальная і сёння

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал П’етра Паралін узначаліў у Капенгагене ўрачыстую святую Імшу з нагоды 1200-годдзя пачатку місіі святога Ансгара ў Даніі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас набажэнства ў катэдральнай Базіліцы святога Ансгара, якое прайшло 25 студзеня 2026 года, кардынал П’етра Паралін выступіў як папскі легат, перадаўшы вернікам благаслаўленне ад Папы Льва XIV.

Ватыканскі іерарх адзначыў, што гэтая дата з’яўляецца вяхою, якая заклікае мясцовы Касцёл не толькі ганарыцца мінулым, але і з новай сілай сведчыць пра Хрыста ў сучасным свеце. Місія святога Ансгара, паводле слоў кардынала, не была вынікам прадуманых навуковых тэорый, а вырасла з глыбокага асабістага вопыту сустрэчы з Божай міласэрнасцю.

У сваёй гаміліі Дзяржсакратар нагадаў пра духоўны шлях Апостала Поўначы. Ансгар, будучы манахам, пачуў заклік пакінуць звыклыя мясціны і накіравацца да тагачасных “варвараў”, каб прынесці ім Евангелле. Яго служэнне пачалося з вельмі сімвалічнага і практычнага кроку – выкупу з рабства мясцовых нявольнікаў. Гэта паказала жыхарам Даніі, што хрысціянства – гэта не проста словы, а рэальная сіла, здольная даць чалавеку сапраўдную свабоду.

Кардынал Паралін звярнуў увагу на тое, што сённяшнія хрысціяне пакліканы бачыць Бога, Які дзейнічае ў іх жыцці тут і цяпер, нягледзячы на ўсе цяжкасці і недасканаласці. Ён падкрэсліў, што місіянеры мінулага, як і сучасныя вернікі, павінны абапірацца не на палітычныя стратэгіі ці чалавечы поспех, а на поўны давер да Пана. Толькі такая бескарыслівая вернасць робіць сведчанне Касцёла пераканаўчым для людзей.

Урачыстасць сабрала шматлікіх вернікаў і прадстаўнікоў епіскапату. Супольнае святкаванне дванаццаці стагоддзяў хрысціянскай прысутнасці ў Даніі стала момантам глыбокай еднасці паміж Святым Пасадам і паўночнымі дыяцэзіямі, нагадваючы, што Евангелле застаецца актуальным адказам на пошукі чалавечага сэрца ў любыя часы.
 

26 студзеня 2026, 11:16