Бэтлеем: экуменічнае адзінства дзеля захавання Грота Нараджэння
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гэта маштабная ініцыятыва будзе рэалізоўвацца пры братэрскім супрацоўніцтве з Армянскім Апостальскім Патрыярхатам пад патранатам Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна.
Праект грунтуецца на прэзідэнцкім дэкрэце ад 2024 года і абапіраецца на гістарычны статус-кво, які рэгулюе адносіны паміж рознымі канфесіямі ў святых месцах. Рэстаўрацыя Грота Нараджэння Пана стане сімвалам супольнага клопату хрысціян аб захаванні духоўнай спадчыны для будучых пакаленняў.
Аднаўленнем Грота зоймецца тая ж італьянская кампанія, якая нядаўна паспяхова завяршыла працы ў Базіліцы Нараджэння Пана. Гэта дазволіць забяспечыць пераемнасць метадаў і мастацкую тонкасць у працы з аб’ектам непараўнальнай сакральнай сімволікі. На гэты момант папярэдняя падрыхтоўка завершана, а майстры гатовы неўзабаве прыступіць да непасрэдных прац у святыні.
Акрамя ўмацавання самога Грота, праект прадугледжвае тэхнічныя меры ў суседніх секцыях, што падкрэслівае архітэктурнае адзінства ўсяго санктуарыя.
У афіцыйным паведамленні адзначаецца, што аднаўленне гэтага месца азначае абарону пераемнасці веры і памяці ў краі, дзе “хрысціянская вера прыняла бачную форму”.
Рэстаўрацыя заклікана вярнуць належную годнасць Гроту, дзе на працягу стагоддзяў збіраюцца пілігрымы ўсіх народаў.