Базіліка Святога Паўла: зачынілася перадапошняя Святая Брама
У Базіліцы Святога Паўла па-за Мурамі зачынілі перадапошнюю Святую Браму Юбілею 2025 года. Кардынал Харві нагадаў, што хоць год завяршаецца, шлях навяртання павінен працягвацца.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Архіпрэсбітэр базілікі, кардынал Джэймс Майкл Харві, узначаліў цырымонію, якая набліжае Касцёл да завяршэння Святога года. Ён падкрэсліў, што закрыццё Дзвярэй – гэта не толькі канец этапу, але і пачатак новай місіі: сведчыць пра Хрыста ў свеце. Фінальны акорд прагучыць 6 студзеня, калі Леў XIV зачыніць Браму ў ватыканскай базіліцы.
Іерарх адзначыў, што Святая Брама была "духоўным парогам", заклікам пакінуць цяжар грахоў і даверыцца міласэрнасці. Успамінаючы дэвіз года “Spes non confundit”, ён нагадаў словы Бэнэдыкта XVI: сапраўдная надзея, якая не можа падвесці, – гэта сам Бог і Яго верная любоў.
28 снежня 2025, 12:28