Біскуп Рональд Хікс Біскуп Рональд Хікс  (Diocese of Joliet)

Святы Айцец прызначыў новага арцыбіскупа Нью-Ёрка

18 снежня 2025 года Леў XIV прыняў адстаўку 75-гадовага кардынала Цімаці Долана з пасады арцыбіскупа Нью-Ёрка і прызначыў яго пераемнікам 58-гадовага біскупа Рональда Хікса, які дагэтуль быў пастырам дыяцэзіі Джоліет у штаце Ілінойс.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Рональд Хікс нарадзіўся ў 1967 годзе ў Чыкага (ЗША). Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1994 годзе. Займаўся душпастырскай дзейнасцю ў парафіях Чыкагскай архідыяцэзіі, быў выкладчыкам і дэканам у некалькіх мясцовых духоўных семінарыях.

З 2005 па 2010 год займаў пасаду рэгіянальнага кіраўніка дабрачыннай арганізацыі “Nuestros Pequeños Hermanos” (Нашы малыя браты) у Мексіцы і Сальвадоры, якая аказвае дапамогу сіротам і бедным дзецям у краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.

У 2015 годзе быў прызначаны генеральным вікарыем, а ў 2018 годзе – дапаможным біскупам Чыкагскай архідыяцэзіі. З 2020 года з’яўляўся біскупам дыяцэзіі Джоліет у штаце Ілінойс.
 

18 снежня 2025, 12:58