Юбілей Зняволеных: Касцёл Францыі супраць перапоўненых турмаў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Каталіцкія біскупы Францыі 13-14 снежня наведаюць 102 турэмныя ўстановы па ўсёй краіне, у тым ліку на заморскіх тэрыторыях. Яны ўзначаляваць юбілейныя набажэнствы пакаяння. Касцёл падкрэслівае, што гэта выраз пастаяннага служэння асуджаным і жадання падарыць ім час малітвы, сустрэчы і надзеі.
Адначасова Канферэнцыя Біскупаў Францыі выступіла з заклікам змагацца з крызісам перапоўненых турмаў, які дасягнуў найвышэйшага ўзроўню ў гісторыі краіны.
Іерархі папярэджваюць, што такая сітуацыя вядзе да прыніжэння, гвалту і беззмястоўнасці для зняволеных, а таксама да страты сэнсу працы турэмнымі супрацоўнікамі. Замест садзейнічаць бяспецы, гэта падштурхоўвае да паўтарэння злачынстваў.
Біскупы нагадваюць, што мэтай пакарання павінна быць не проста прычыненне пакут, а прадухіленне рэцыдыву і рэінтэграцыя ў грамадства. Кожны чалавек валодае незнішчальнай годнасцю і не можа быць зведзены толькі да ўчынку, які здзейсніў.
Французскія біскупы заклікаюць палітычных лідараў і суддзяў шукаць новыя шляхі правасуддзя, бо лозунг “усіх у турму” з'яўляецца тупіковым. Існуюць іншыя формы пакарання, якія паважаюць годнасць і рэальна змяняюць паводзіны людзей.