Кардынал Эдаарда Менікелі Кардынал Эдаарда Менікелі 

Папа смуткуе аб страце кардынала Менікелі

Леў XIV выказаў спачуванні пасля смерці кардынала Эдаарда Менікелі. Пантыфік узгадаў яго руплівае служэнне ў якасці пастыра і адданасць Касцёлу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа накіраваў спачувальную тэлеграму на імя арцыбіскупа Анджэла Спіны, мітрапаліта Анконы-Озіма, у сувязі са смерцю кардынала Эдаарда Менікелі. Пантыфік выказаў свае спачуванні і блізкасць супольнасцям К’еці-Васта і Анконы-Озіма, для якіх нябожчык быў руплівым пастырам, а таксама архідыяцэзіі Камерына-Сан-Северына-Марке, дзе ён быў шчодрым прэзбітэрам. Святы Айцец адзначыў, што кардынал з адданасцю служыў Касцёлу і Апостальскай Сталіцы, і запэўніў у сваёй малітве.

Нарадзіўшыся ў 1939 годзе, будучы кардынал прыняў святарскае пасвячэнне ў 1965 годзе. Яго шлях адзначыўся доўгім перыядам служэння ў Апостальскай Сталіцы, дзе ён працаваў у Найвышэйшым Трыбунале Апостальскай Сігнатуры і Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў.

Пры гэтым ён ніколі не пакідаў душпастырскай працы, служачы ў рымскай парафіі і ў якасці капелана. У 1994 годзе Ян Павел ІІ прызначыў яго арцыбіскупам К’еці-Васта, а пазней – Анконы-Озіма. Яго служэнне было высока ацэнена: ён удзельнічаў у Сінодзе Біскупаў на тэму сям'і, а ў 2015 годзе Папа Францішак уключыў яго ў Калегію кардыналаў.

На пенсію іерарх выйшаў у 2017 годзе, пакінуўшы пасля сябе светлую памяць як мудры і адданы пастыр.
 

22 кастрычніка 2025, 11:16