Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Наступствы землятрусу ў М'янме Наступствы землятрусу ў М'янме  (AFP or licensors)

Землятрус у М’янме: Касцёл заклікае да міру і дапамагае пацярпелым

Каталіцкі Касцёл у М’янме актыўна аказвае дапамогу, медыцынскія паслугі і псіхалагічную падтрымкі насельніцтву, пацярпеламу ад магутнага землятрусу, які адбыўся 28 сакавіка 2025 года і прывёў да гібелі больш чым 3 тысяч чалавек.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

У інтэрв’ю агенцтву “SIR” арцыбіскуп Ягнона, кардынал Чарльз Бо расказаў, што, даведаўшыся пра землятрус, неадкладна заклікаў ваенную хунту, якая кіруе краінай пасля дзяржаўнага перавароту 2021 года, спыніць усе ваенныя дзеянні, каб аблегчыць дастаўку гуманітарнай дапамогі.

“Я вельмі рады, што нешта адбываецца ў гэтым напрамку. Сёння я заклікаю ўсіх даць магчымасць міру. Наш народ моцна пакутуе. Мір – магчымы. Мір – гэта адзіны шлях”, - сказаў іерарх.

З прычыны складанай сітуацыі, выкліканай землятрусам, 2 красавіка ўлады М'янмы абвясцілі аб спыненні агню на тры тыдні, але згодна з апошнімі навінамі сутыкненні паміж арміяй і паўстанцамі часткова працягваюцца. Кардынал Бо заўважыў, што з прычыны ваеннага канфлікту ў краіне налічваецца каля трох мільёнаў унутраных бежанцаў. “Землятрус разбурыў жыццё яшчэ аднаго мільёна чалавек. Увогуле, прама ці ўскосна пацярпелі каля 15 мільёнаў чалавек”, - дадаў віцэ-старшыня епіскапату.

“Каталіцкі Касцёл у М’янме з яго шырокай сеткай парафій і дыяцэзій знаходзіцца ў выключным становішчы для аказання дапамогі. Адразу пасля землятрусу я выступіў з заявай, у якой заклікаў усе бакі канфлікту абвясціць аб спыненні баявых дзеянняў, каб аблегчыць бесперашкодны доступ для гуманітарнай дапамогі”, - расказаў кардынал Бо.

Іерарх заўважыў, што Касцёл распрацаваў адмысловы пратакол экстраннага рэагавання пад назвай “Merci” (Myanmar earthquake response Church initiative – Касцёльная ініцыятыва па ліквідацыі наступстваў землятрусу ў М’янме”. Першай дапамогу атрымала дыяцэзіяй Мандалая, якая пацярпела найбольш, а потым і іншыя. Пратакол прадугледжвае аказанне дапамогі насельніцтву, мабілізацыю мясцовых сетак для распаўсюджвання інфармацыі і аказання псіхалагічнай падтрымкі, а таксама выкарыстанне касцельных памяшканняў у якасці часовых прытулкаў для перамешчаных асоб. Каталіцкія структуры раздаюць прадукты харчавання, аказваюць медыцынскую дапамогу ў касцельных клініках і перасоўных медпунктах.
 

05 красавіка 2025, 10:37
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031