Католікі ЗША збіраюць сродкі для 70 місійных дыяцэзій у краіне
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У Злучаных Штатах 35 працэнтаў дыяцэзій лічацца місійнымі, часта размешчанымі ў сельскіх раёнах або ў эканамічна нестабільных супольнасцях. У гэтым годзе 8,1 мільёнаў долараў у выглядзе субсідый накіроўваюцца на падтрымку асноўнай дзейнасці парафій і дыяцэзій.
"Падтрымка, якую мы аказваем місійным дыяцэзіям, прадстаўляе сабой любоў Хрыста", - падкрэслівае біскуп Зялінскі, старшыня Падкамісіі епіскапату ЗША па місіях на тэрыторыі краіны (Catholic Home Missions). Ён адзначае, што гэтая дапамога дазваляе падтрымліваць бежанцаў, катэхетаў у “сельскіх” дыяцэзіях, цяжарным жанчынам у складаных сітуацыях і ахвярам хатняга гвалту.
Збор сродкаў дапамагае больш чым 70 дыяцэзіям і епархіям як на кантынентальнай тэрыторыі, так і на заморскіх тэрыторыях ЗША, уключаючы Аляску, Амерыканскае Самоа, востраў Гуам, Паўночныя Марыянскія і Віргінскія астравы.
Сярод прыкладаў дапамогі – падтрымка халдэйскай епархіі святога Тамаша Апостала, якая прапануе духоўнае служэнне бежанцам з Ірака, ці фінансаванне моладзевага душпастырства дыяцэзіі Бэйкер у штаце Арэгон, дзе менш за 31 000 католікаў жывуць на тэрыторыі, большай за Фларыду.
Збор сродкаў для місій унутры краіны быў заснаваны ў 1998 годзе і штогод дазваляе фінансаваць душпастырскія, адукацыйныя і сацыяльныя праекты ў найбольш патрабуючых дыяцэзіях ЗША.