Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
2023.05.27   tydzien belarus

Тыдзень у Беларусі – важнае

Дабрачынная акцыя, талака, сустрэча моладзі, рэстаўрацыя святыні – агляд найбольш значных падзей, якія адбыліся ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі на гэтым тыдні, падрыхтавала Беларуская рэдакцыя Vatican News. Прапануем вашай увазе самае важнае з жыцця беларускіх католікаў.

Павел Міцкевіч – спецыяльна для Vatican News

У Мінску адбыўся галоўны сход Легіёна Марыі. 29 сакавіка 2025 года ў сталічным касцёле Божага Цела сабраліся легіянеры Марыі, каб бліжэй пазнаёміцца паміж сабой, умацаваць дух адзінства Легіёна. Сустрэча прайшла з удзелам Генеральнага вікарыя архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага, які цэлебраваў святую Імшу. У гаміліі іерарх запрасіў прасіць у Бога духа, які быў у Марыі, даверыцца Яму і жыць з Ім.

У парафіях Беларусі ладзяць талаку. 5 красавіка 2025 года суботнікі па добраўпарадкаванні храмаў і прылеглых тэрыторый арганізуюць, напрыклад, у парафіі святога Францішка ў Мінску, у касцёле ў Варнянах. Таксама вернікі сабраліся на добраўпарадкаванні тэрыторыі старадаўняга разбуранага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дубраве Маладзечанскага раёну. Праца па расчыстцы ад хмызняку руінаў гэтай святыні стала чарговай валанцёрскай акцыяй.

Дабрачынную акцыю правялі ў гродзенскай катэдры. 30 сакавіка 2025 года традыцыйную для Вялікага посту акцыю арганізавала таварыства Caritas Гродзенскай дыяцэзіі. Вернікам прапанавалі набыць вырабы, створаныя валанцёрамі таварыства і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Сродкі, атрыманыя ад продажу, накіроўваюцца на дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і тым, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Пачынаецца рэстаўрацыя інтэр'ераў касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. Будаўнічым праектам прадугледжаны рэстаўрацыя жывапісу малельнай залы гэтай унікальнай святыні канца XVI стагоддзя, вядомай як другі ў свеце і першы ва Усходняй Еўропе касцёл у стылі ранняга барока. Таксама чакаецца рэстаўрацыя алтароў, амбона, прэсбітэрыя, памяшкання сакрыстый, аднаўленне люстраў, спавядальні ды іншыя працы. Агульная працягласць работ складзе пяць з паловай гадоў. Падрыхтоўчыя работы пачаліся ў красавіку 2025 года, рэстаўрацыя павінна завяршыцца да канца 2030 года.

Сустрэча сэрцанскай моладзі прайшла ў Паставах. 28-30 сакавіка 2025 года на працягу трох дзён маладых вернікаў вялі слядамі Слугі Божага Яна Леона Дэона. Моладзь разам са святарамі перажывала набажэнствы, канферэнцыі, святую Імшу, а таксама забавы, гульні, прагляд фільму.

Падрыхтавана паводле catholicminsk.by, grodnensis.by, catholicnews.by і ўласнай інфармацыі.
 

05 красавіка 2025, 08:58
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031