Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - Requiem, grande Messe des Morts, Op. 5 per tenore, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Удзельнікі другой сінадальнай асамблеі Касцёла ў Італіі падчас пленарнага пасяджэння Удзельнікі другой сінадальнай асамблеі Касцёла ў Італіі падчас пленарнага пасяджэння  (Siciliani/Gennari-Cei)

Сінадальная асамблея ў Італіі: адтэрмінаваныя рашэнні

Адтэрмінаванне прыняцця заключнага дакумента сінадальнага працэсу ў Італіі выклікала шырокі розгалас у СМІ. Удзельнікі ж сцвярджаюць, што гэта не паражэнне, а праява сапраўднай сінадальнасці і дзеяння Святога Духа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нечаканае рашэнне адтэрмінаваць прыняцце заключнага дакумента сінадальнай асамблеі Каталіцкага Касцёла ў Італіі, прынятае 4 красавіка 2025 года, выклікала шырокі водгук у італьянскіх СМІ. Свецкія выданні паспяшаліся назваць гэта "адкрытым канфліктам" і нават "знявагай", аднак самі ўдзельнікі сінадальнага працэсу бачаць у гэтых падзеях зусім іншы сэнс.

Святы Дух выклікаў сапраўдны землятрус

Як паведамляе выданне "Avvenire", афіцыйная газета італьянскага епіскапату, удзельнікі асамблеі ўспрымаюць адхіленне прапанаванага тэксту не як няўдачу, а як праяўленне сапраўднай сінадальнасці. "Ніхто не чакаў землятрусу, які выклікаў Дух", - падзяліўся сваімі ўражаннямі святар Калоджэра Дзі Леа з дыяцэзіі Перуджа. Паводле яго слоў, абмеркаванні на пленарным пасяджэнні і ў працоўных групах былі свабоднымі, адкрытымі і празрыстымі. Нягледзячы на "хвіліны напружання", яны былі канструктыўна пераадолены.

Дэлегатка Лаўра Лама з дыяцэзіі Карпі адзначыла: "Удзельнікі бясстрашна выказалі сваё непрыняцце, бо іх суправаджаў Святы Дух". Пры гэтым, падкрэсліла яна, гаворка ішла не пра асабістыя меркаванні, а пра тое, што вынікі доўгага працэсу слухання не былі належным чынам адлюстраваны ў прапанаваным заключным тэксце.

Адтэрмінаваныя рашэнні па "вострых пытаннях”

Асаблівую ўвагу выклікалі так званыя "вострыя пытанні" унутрыкасцельнай рэформы, якія, відавочна, сталі каменем спатыкнення. Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі кардынал Матэа Дзупі нечакана прапанаваў адкласці прыняцце дакумента, і гэтая прапанова была ўхвалена пераважнай большасцю ў 98 працэнтаў галасоў.

"Вырашальным стала тое, што біскупы зразумелі знакі часу са здаровым рэалізмам і пакорай, а затым абвясцілі, што шлях да прыняцця рашэння мусіць быць падоўжаны", - адзначыў ксёндз Дзі Леа. Яго калега Марка Паскарэла з Капуі дадаў, што прапанаваны тэкст быў "халодным", а ўдзельнікі асамблеі дакладна ведалі, чаго хацелі. Адтэрмінаванне прыняцця дакумента да кастрычніка, на яго думку, з'яўляецца моцным сігналам для ўсяго Касцёла ў Італіі.

Голас свецкіх вернікаў – новы імпульс сінадальнасці

Варта адзначыць, што сярод прыкладна тысячы ўдзельнікаў Сінода ўпершыню большасць складалі свецкія католікі, што таксама надае асаблівае значэнне гэтай падзеі. Менавіта гэты чыннік мог паўплываць на нечаканы паварот у ходзе сінадальнага працэсу.

Цяпер Касцёлу ў Італіі давядзецца знайсці шляхі да згоды па спрэчных пытаннях да наступнай сустрэчы ў кастрычніку. Як падкрэсліваюць самі ўдзельнікі, гэта не крызіс, а праява жывога дыялогу і сапраўднай сінадальнасці, якая патрабуе часу і цярплівасці.
 

07 красавіка 2025, 10:17
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031