Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeaux: Allegro
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Тэолагі з Усходняй Еўропы сустрэліся ў Вільнюсе

Cемінар праекта "Healing of Wounded Memories" для тэолагаў з Усходняй Еўропы адбыўся ў канцы сакавіка ў Вільнюсе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Фонд "Pro Oriente" паспяхова сабраў за адным сталом тэолагаў з усёй Усходняй Еўропы. Семінар у Вільнюсе стаў трэцім этапам праекта "Healing of Wounded Memories" ("Гаенне параненых успамінаў"), які быў запушчаны ў лістападзе 2023 года канферэнцыяй у Вене.

Заўважыць раны іншага – першы крок да гаення

Мерапрыемства прайшло пад дэвізам "Экуменічныя выклікі ў лічбавую эпоху – кантэкст, вопыт і прымяненне". Адным з галоўных высноў семінара стала разуменне, што "гаенне ў першую чаргу азначае, што мы павінны заўважыць раны іншага".

"Мы, вядома, усведамлялі, што ў цяперашні час, калі штодня з'яўляюцца новыя раны, мы яшчэ не можам займацца іх гаеннем. Але менавіта таму гэты семінар быў такім важным у цяперашні момант, каб зрабіць пачатак і стварыць адкрытыя прасторы", - падкрэсліла Віёла Рахеб з "Pro Oriente".

Розныя наратывы замест адзінага

Удзельнікі семінара пагадзіліся з неабходнасцю дазволіць і выслухаць розныя наратывы, замест спробы стварыць адзіны. Акрамя тэолагаў, у мерапрыемстве прынялі ўдзел эксперты па сацыяльных медыя, якія абмяркоўвалі, як супрацьстаяць мове нянавісці ў лічбавай прасторы.

"Такія прасторы вельмі неабходныя", - адзначыла нямецкая тэолаг Рэгіна Эльснер, суарганізатар семінара. Яна заклікала хрысціянскія супольнасці "праявіць больш увагі і актыўнасці, а таксама ідэйна і фінансава падтрымліваць такія праекты, каб гэтыя ініцыятывы прымірэння маглі мець устойлівы эфект".

Не проста ўдзельнікі, але пілігрымы

Кіраўнік "Pro Oriente" Клеменс Коя, адкрываючы семінар, падкрэсліў сімвалічнасць сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых Касцёлаў. "Мы пачынаем наш шлях з гэтай сустрэчы, бо прыбылі ў Літву не проста як удзельнікі канферэнцыі, але як пілігрымы да нашых хрысціянскіх братоў і сясцёр," - адзначыў ён, падкрэсліваючы духоўнае вымярэнне дыялогу.
 

07 красавіка 2025, 11:54
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031