Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты

Паралін: чалавецтва пакутуе ад вайны і тыраніі прыватных інтарэсаў

Раніцай 1 красавіка 2025 года ў Базіліцы Святога Пятра прайшла Імша з нагоды правядзення Другой Сінадальнай асамблеі Касцёла Італіі, якая напярэдадні пачалася ў Ватыкане. Яе ўзначаліў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Францішка, кардынал П'етра Паралін.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У гаміліі іерарх звярнуў увагу на тое, што сённяшняе чалавецтва, у тым ліку і Еўропа, знаходзіцца ў тым жа стане, што і чалавек, якога вылечыў Езус у Ерузалеме. Чалавецтва занадта доўга пакутуе на такую хранічную хваробу, як тыранія прыватных інтарэсаў. Яно паралізаванае гвалтам і вайной, якія маюць абсурдныя наступствы, у тым ліку ў палітычным і эканамічным плане. Як хворы знайшоў у Хрысце шлях да аздараўлення, так і чалавецтва можа зноў знайсці шлях да здароўя і міру, вярнуўшыся да "магутных слоў Езуса", - падкрэсліў Дзяржсакратар.

"Хочаш стаць здаровым?"

Пытанне, якое Езус задаў хвораму ў Ерузалеме, стала ключавым у разважаннях кардынала Параліна. Ён падкрэсліў, што чалавецтва павінна пазбавіцца ад ілюзорнай логікі, якая яго паралізуе, мабілізаваць свае ўнутраныя рэсурсы і вызваліць сябе ад усяго, што перашкаджае яму ісці да аздараўлення і міру.

Брама збаўлення

Крыніцай жывой вады і збаўлення з'яўляецца Езус, які здольны аднаўляць і адраджаць усё ў жыцці чалавека. Кардынал Паралін падкрэсліў, што Святая Брама, адкрытая да Юбілею надзеі, праз якую прайшлі ўдзельнікі Асамблеі, адкрывае доступ да крыніцы збаўлення. Святая Брама – красамоўны сімвал Збавіцеля, які казаў: "Я – брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены”.

Крыніца жывой вады

Кардынал Паралін падкрэсліў, што на гэтым этапе сінадальнага шляху Касцёла Італіі, падчас яго трэцяй "прароцкай" фазы, неабходна глыбей укараніць евангельскія прынцыпы ў жыцці хрысціянскіх супольнасцей.

Гэта “каштоўны і плённы” час выбару правільных пастырскіх рашэнняў, якія будуць мець вялікае значэнне ў наступныя гады. Час, каб загаіць раны. Сапраўднае выздараўленне адбываецца не праз знешнія парады або тэрапію, але калі, дзякуючы слову Хрыста, чалавек можа зноў звярнуцца да ўнутранай Божай крыніцы, у якую ён перастаў зазіраць. Такім чынам, Езус вяртае яму энергію, неабходную для таго, каб зноў стаць аўтаномным, - адзначыў іерарх.

Аздараўляльнае Слова Божае

Кардынал Паралін адзначыў, што Касцёл сёння сутыкаецца з праблемай “суправаджэння вернікаў да ўсведамлення таго, хто яны ёсць", да больш глыбокага разумення сваёй ідэнтычнасці. Ён адзначыў, што пытанні, звязаныя з перадачай веры наступным пакаленням, з'яўляюцца асабліва важнымі для Касцёла. "Але нам не трэба баяцца”, - запэўніў іерарх, заклікаючы чэрпаць місіянерскі імпульс з усведамлення таго, што хрысціяне валодаюць неацэнным дарам – аздараўляльным Словам, “у якім адчайна мае патрэбу наш хворы свет”.

Крыніца – Хрустус

Напрыканцы гаміліі кардынал Паралін заклікаў зноў адкрыць для сябе ўнікальны “скарб”, якім валодаюць хрысціяне, дар, якім можна падзяліцца з іншымі. Гэтым велізарным рэсурсам, гэтай унутранай крыніцай, якая жыве ў сэрцы Касцёла і ў сэрцы кожнага верніка, з’яўляецца Хрыстус, “невычэрпная крыніца жывой вады, якая льецца да вечнага жыцця”.

01 красавіка 2025, 13:08
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031