Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem - Confitebor - Sinfonia Dante
Расклад Падкасты
Осцін Айверэй з Францішкам (архіўнае фота) Осцін Айверэй з Францішкам (архіўнае фота) 

Біёграф: выздараўленне Францішка як Божы знак для працягу місіі

Адстаўка Папы нявыключана, як неаднойчы падкрэсліваў сам Пантыфік. Аднак у гэтым рашэнні для Папы Францішка найбольшае значэнне мае Божая воля і дабро Касцёла.

Ян Глінскі

Біёграф Папы Осцін Айверэй упэўнены, што Францішак не збіраецца ў адстаўку. “Ён успрымае сваё выздараўленне як знак: Бог верыць, што ён як Папа яшчэ мае працу для выканання”, – адзначыў брытанскі журналіст у інтэрв’ю для партугальскага сайта "Observador". У той жа час ён падкрэсліў, што “з фізічнага пункту гледжання пантыфікат цяпер, безумоўна, будзе абмежаваны”. На думку біёграфа, “заключны раздзел гэтага пантыфікату” павінен прынесці “канкрэтны плён”.

Осцін Айверэй падчас размовы ўзгадаў няпростыя рашэнні папярэдніх двух пантыфікаў: “Ян Павел II застаўся на пасадзе нягледзячы на тое, што на практыцы не мог кіраваць. Бэнэдыкт XVI сышоў у адстаўку, таму што быў слабы, але потым пражыў яшчэ дзесяць гадоў. Францішак, з іншага боку, хоча выконваць абавязкі Папы столькі, колькі будзе ментальна на гэта здольны”.

Узгадваючы тыдні крытычнага стану Францішка, Айверэй прызнаўся, што адчуў тады “канклаўную ліхаманку”, калі многія ўжо задумваліся пра наступніка. “Сапраўды, здавалася, што мы яго страцім”, – сказаў журналіст, які адмыслова прыехаў у Рым, калі Святы Айцец трапіў у шпіталь.

Па словах брытанскага біёграфа, за час пантыфікату Францішка “культура Ватыкана” набыла характар “служэння паўсюднаму Касцёлу”. Ватыкан перастаў быць сядзібай міжнароднай карпарацыі.

Папа таксама рэфармаваў Калегію кардыналаў. Жаданнем Францішка было забяспечыць прысутнасць “розных рэалій свету” на канклаве, дзе абмяркоўваецца профіль наступнага Папы. “Прысутнасць еўрапейскіх кардыналаў і кардыналаў з Курыі на гэтым канклаве будзе значна меншай, чым на папярэдніх канклавах”, – патлумачыў Осцін Айверэй. У інтэрв’ю журналіст дазволіў сабе паразважаць на тэму профілю магчымага пераемніка Францішка. На яго думку, гэта будзе найперш душпастыр, які “знаходзіцца ў кантакце з рэчаіснасцю і пакутамі гэтага свету”.

11 красавіка 2025, 10:26
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031