Турынская Плашчаніца Турынская Плашчаніца 

Турынская Плашчаніца: выстава ў Папскім салезіянскім універсітэце

Дзякуючы супрацоўніцтву з Міжнародным цэнтрам даследаванняў Турынскай Плашчаніцы, у Папскім салезіянскім універсітэце ў Рыме экспануецца дакладная копія гэтай рэліквіі. Выстава працягнецца да 23 сакавіка 2025 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У рамках выставы запланаваны два мерапрыемства: сустрэча акадэмічнай супольнасці на тэму "Надзея не расчаруе" і круглы стол "Убачыў і паверыў" (Ян 20:8) з удзелам даследчыкаў Міжнароднага цэнтра даследаванняў Плашчаніцы і Папскага салезіянскага ўніверсітэта. Падзеі адбыліся 19 сакавіка.

5 красавіка ў Турыне пройдзе яшчэ адна сустрэча: заключная лекцыя па курсу "Вакол Плашчаніцы. Шляхі веры, гісторыі, навукі і пастырства". Гэты вучэбны курс, які складаецца з шасці лекцый, наведалі 250 студэнтаў.

Супрацоўніцтва паміж Міжнародным цэнтрам даследаванняў Плашчаніцы і Салезіянскім універсітэтам мае даўнюю традыцыю. Плашчаніца заўсёды была ў цэнтры салезіянскай харызмы. Сам святы Ян Боско меў моцную катэхетычную і духоўную сувязь з Плашчаніцай, а салезіяне распаўсюджвалі яе выяву па ўсім свеце.

Вывучэнне сувязі Плашчаніцы з таямніцай Уваскрасення з'яўляецца складанай тэмай, якую з ураўнаважанасцю і глыбінёй падымалі святы Ян Павел II і Бэнэдыкт XVI. Сучасныя даследчыкі разглядаюць Плашчаніцу не толькі як "непасрэдную выяву" Хрыстовай Мукі, але і як "апасродкаваны знак" Уваскрэсення.

20 сакавіка 2025, 12:10