Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Католікі Пекіна. Ілюстрацыйнае фота Католікі Пекіна. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Папа ў хваробе – духоўны арыенцір для католікаў Кітая

У час Вялікага Посту кітайскія католікі аб'ядноўваюцца ў малітве за Папу, а яго сведчанне цярпення становіцца духоўным арыенцірам у разважаннях аб старасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Вернікі Кітая, як і католікі ва ўсім свеце, з непакоем сочаць за здароўем Святога Айца. Паводле агенцтва “Fides”, сведчанне Францішка становіцца крыніцай суцяшэння для мясцовых вернікаў у іх велікапосных разважаннях аб пакутах, старасці і хваробе.

Як паведамляюць xinde.org і старонкі кітайскіх дыяцэзій, малітва за Папу інтэгравана ў юбілейныя курсы фармацыі, засяроджаныя на надзеі. У дыяцэзіі Сучжоў святары праводзяць духоўныя медытацыі, дзе стан здароўя Папы стаў тэмай рэфлексіі аб клопаце аб пажылых.

У парафіі Хангкоу (Шанхай) пробашч ксёндз Ню Сучын падкрэсліў: "Глыбокая вера дапамагае нам прыняць старасць, цярпенне і хваробу з хрысціянскім поглядам". Ён прывёў прыклады святога Яна Паўла ІІ і Францішка ў перажыванні пакут. Парафіяльная супольнасць распрацоўвае ініцыятывы для падтрымкі пажылых як сведак веры.

У кітайскім санктуарыі Маці Божай з Шэшань таксама моляцца за Святога Айца. Кардынал Стывен Чау Сау-ян, Біскуп Ганконга, разам з біскупам Джозэфам Шэнь Бінам спецыяльна наведалі санктуарый, каб маліцца за Папу.

Францішак часта ўзгадваў гэты санктуарый, адзначаючы, што ў маі "шмат кітайскіх братоў і сясцёр пілігрымуюць туды, каб даверыць свае малітвы Маці Езуса".
 

12 сакавіка 2025, 10:21
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930