Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Арцыбіскуп Цімаці Брольё Арцыбіскуп Цімаці Брольё  (Credits: Senior Airman Kristin High)

Арцыбіскуп Брольё: молімся, каб ЗША спрыяла міру ва Украіне

“Мы молімся і верым, што Злучаныя Штаты – у згодзе з шырокай міжнароднай супольнасцю – будуць цвёрда працаваць на карысць справядлівага міру і спынення агрэсіі”, - напісаў арцыбіскуп Цімаці Брольё ў сваім разважанні на Вялікі пост.

Ян Глінскі

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў ЗША заклікаў да справядлівага міру ва Украіне і шанавання правоў католікаў на ўкраінскіх тэрыторыях, акупаваных Расіяй.

Іерарх, які таксама з’яўляецца вайсковым ардынарыем ЗША, заклікаў да еднасці з Папам Францішкам у яго салідарнасці са “змучаным народам Украіны”. “Кожная папярэдняя акупацыя Украіны прыводзіла да рознай ступені рэпрэсій супраць Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне. Мы не можам дапусціць, каб нашы браты і сёстры зноў апынуліся ў падполлі”, - напісаў арцыбіскуп Брольё.

Старшыня амерыканскага епіскапату заахвоціў католікаў ЗША да малітвы аб “справядлівым міры ва Украіне” і складання ахвяраванняў: “Ахвяруючы ў гэтым намеры, католікі ў Злучаных Штатах могуць быць упэўнены, што іх дапамога прынясе непасрэдную карысць іх братам і сёстрам ва Украіне, якія змагаюцца, а таксама ў больш чым дваццаці іншых краінах рэгіёна”.

Беспрэцэдэнтнае разважанне амерыканскага арцыбіскупа з’явілася пасля кантраверсійнай сустрэчы Уладзіміра Зяленскага з Дональдам Трампам і Джэймсам Дзі Вэнсам, якая адбылася ў Белым Доме 28 лютага 2025 года.

07 сакавіка 2025, 08:15
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930