Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Святы Дамінік, заснавальнік Ордэна братоў-прапаведнікаў Святы Дамінік, заснавальнік Ордэна братоў-прапаведнікаў  (©joserpizarro - stock.adobe.com)

Дамінікане Еўропы заклікаюць да міру і раззбраення

Прадстаўнікі дамініканскіх правінцый Еўропы выступілі з заклікам супраць вайны і гонкі ўзбраенняў, заклікаючы да падтрымкі глабальных мірных ініцыятыў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дамінікане выступілі з моцным заклікам супраць вайны і гонкі ўзбраенняў, заклікаючы да міру і справядлівасці. У сумеснай заяве, падпісанай прамотарамі справядлівасці і міру Ордэна, гучыць глыбокая занепакоенасць глабальнымі канфліктамі і войнамі.

Манахі рашуча асуджаюць вайну ва Украіне, называючы яе "несправядлівым і злачынным актам", і рэзка крытыкуюць агрэсію Расійскай Федэрацыі. Аднак яны таксама падкрэсліваюць неабходнасць для Еўропы ў ваенны час рабіць стаўку на дыпламатыю і перамовы, а не на ваенную эскалацыю.

"Мы не можам дазволіць, каб пастаянны стан вайны стаў новай нормай. Вайна – гэта не проста паражэнне чалавецтва, але і крыніца, якая жывіць нацыяналізм і аўтарытарызм", - падкрэсліваецца ў звароце. Замест гэтага дамінікане заклікаюць да яснага адыходу ад інвестыцый ва ўзбраенне на карысць глабальных ініцыятыў па барацьбе з голадам, падтрымцы адукацыі і вырашэнні праблемы змены клімату.

Падпісанты звяртаюцца да Еўропы з заклікам умацоўваць міжнароднае права і садзейнічаць шматбаковым перамовам. Яны прапануюць правесці новую "Хельсінкскую канферэнцыю" для стварэння агульнай сістэмы бяспекі ў Еўропе, заснаванай на раззбраенні, абароне правоў чалавека і праве на мір.

У заяве таксама падкрэсліваецца, што прыйшоў час умацаваць Арганізацыю Аб'яднаных Нацый і пацвердзіць яе прынцыпы. Еўропа павінна ўзяць на сябе адказнасць за садзейнічанне міру і справядлівасці ва ўсім свеце.
 

21 сакавіка 2025, 11:55
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930